Спецдакладчык ААН рыхтуе новы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Як пішуць naviny.by, спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн пачала падрыхтоўку новага дакумента аб становішчы ў краіне. Аб гэтым паведамляецца на сайце вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Марэн прапануе дзяржавам-сябрам ААН, структурам ААН, спецыялізаваным агенцтвам, міжурадавым і няўрадавым арганізацыям і нацыянальным праваабарончым установам падаць матэрыялы для падрыхтоўкі дакладу.
«Асабліва вітаецца інфармацыя па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, вяршэнству права і пытаннях, што тычацца судовай і пенітэнцыярнай сістэмаў», - адзначаецца ў паведамленні.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 9 лютага 2020 года. З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
Анаіс Марэн была прызначаная на пасаду спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў верасні 2018 года, змяніўшы на гэтай пасадзе Міклаша Харасці. У ліпені 2019 года яе мандат быў працягнуты яшчэ на год.
З моманту прызначэння на пасаду спецдакладчыка Марэн падрыхтавала адзін даклад для Савета ААН па правах чалавека (быў прадстаўлены ў чэрвені 2019 гады) і адзін даклад для Генеральнай асамблеі ААН (быў прадстаўлены ў кастрычніку 2019 года).
Савет па правах чалавека ААН зноў працягнуў мандат спецдакладчыка па Беларусі