viasna on patreon

Павел Сапелка: Адзіным законным прысудам Паліенку быў бы прысуд апраўдальны Аўдыё

2019 2019-10-25T14:36:25+0300 2020-01-25T09:59:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sapelka_bialiacki_v_sudze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы Павел Сапелка і Алесь Бяляцкі з судзе

Праваабаронцы Павел Сапелка і Алесь Бяляцкі з судзе

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка каментуе прысуд, вынесены сацыяльнаму актывісту Дзмітрыю Паліенку Мінскім гарадскім судом 25 кастрычніка.

Нагадаем, пракурор запрасіў суд прызнаць Паліенку вінаватым па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства) - па факце распылення пярцовага газу ў твар мужчыне на лесвічнай пляцоўцы і прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на шэсць гадоў, а на падставе закона «Аб амністыі» скараціць тэрмін на адзін год. Таксама прымусова лячыць ад алкагалізму, а меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пакінуць без зменаў.

Сёння суддзя Пётр Арлоў абвясціў прысуд: 3 гады "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову) з падпіскай аб нявыездзе і прымусовым лячэннем ад алкагалізму.

Павел Сапелка перакананы, што адзіным законным прысудам па гэтай справе быў бы апраўдальны прысуд і вось чаму:

"Паколькі, я так разумею, суды ў нас не настолькі незалежныя, каб прыняць такое рэвалюцыйнае рашэнне - вынесці апраўдальны прысуд па такой адкрыта палітычнай справе, то быў вынесены, скажам прама, досыць мяккі прысуд, хоць, вядома трэба разумець, што гэта ўсё роўна крымінальнае пакаранне, якое накладае пэўныя абмежаванні, і невыкананне гэтых абмежаванняў можа стаць падставай для новага асуджэння і накіравання ў месцы пазбаўлення волі Паліенку.

Што да прымусовага лячэння ад алкагалізму па рашэнні суда - наколькі абгрунтаванае гэта рашэнне? Эксперт выказаўся адносна неабходнасці лячэння. Наколькі я разумею, эксперт не ўлічыў многіх абставінаў, на якія пасля паказвала абарона ў судовым пасяджэнні, таму наўрад ці гэта абгрунтаванае рашэнне.

Калі падсумоўваць усё сказанае, то варта вітаць той факт, што абвінавачанне адмовілася ад адкрыта палітычных артыкулаў абвінавачвання (распальванне сацыяльнай варажнечы і абразу службовай асобы). З чыста чалавечага пункту гледжання варта парадавацца за Дзмітрыя, які ўжо сёння апынецца сярод сваіх сяброў і блізкіх".

Павел Сапелка адзначыў, што канчатковая пазіцыя праваабарончых арганізацый будзе выказана пазней, пасля вывучэння ў поўным аб'ёме прысуду па крымінальнай справе.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства