viasna on patreon

Дзмітрый Паліенка атрымаў тры гады "хатняй хіміі" Фота Дапоўнена

2019 2019-10-25T11:51:06+0300 2019-10-25T16:43:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_paslia_suda1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка вызвалены ў залі суда

Дзмітрый Паліенка вызвалены ў залі суда

Сёння ў 12.30 у Мінскім гарадскім судзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі.

Перад пачаткам пасяджэння па перыметры будынку суда ўжо стаіць шмат міліцыянтаў у цывільным. Прысутнічае і начальнік Мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба

Насупраць суда — перадвыбарчы пікет Еўрапейскай Беларусі. Праз гучнаўзмацняльнік гучыць "Свабоду Дзмітрыю Паліенку!" Актывістаў міліцыянты ў цывільным здымаюць на камеру. Таксама да пікета падышоў старшыня акруговай выбарчай камісіі Дрозд. Ён фатаграфуе пікет і стэнды.

piket_padtr_palienki2.jpg
Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі на пікеце ў падтрымку Дзмітрыя Паліенкі

Дзмітрыя Паліенку прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве. Прысуд - 3 гады хатняй хіміі (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Мінус год па амністыі. Падпіска аб нявыездзе да ўступлення прысуду ў законную сілу і прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Дзмітрыя вызваляюць ў зале суда.  


Праваабаронцы патрабуюць адкрытага судовага разбіральніцтва па справе Дзмітрыя Паліенкі

Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай, у якой патрабавалі адкрытага судовага разбіральніцтва па справе Дзмітрыя Паліенкі.

Разглядае справу суддзя Пётр Арлоў. Актывіста судзяць толькі па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства) - па факце распылення пярцовага газу ў твар мужчыне на лесвічнай пляцоўцы.

Першапачаткова працэс мусіў быць закрытым. У знак пратэсту супраць гэтага напачатку першага судовага пасяджэння Дзмітрый Паліенка парэзаў сабе руку. Пасля стала вядома, што пракурор Аляксандр Кароль адмовіўся ад астатніх абвінавачванняў: па арт. 341 КК (нанясенне графіці ў Курапатах і на будынак на вуліцы Ахоцкай), ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці да супрацоўнікаў міліцыі ў размешчаным на youtube відэароліку), арт. 369 (абраза міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча ў відэароліку). У выніку з-за вялікага грамадскага рэзанансу суд прыняў рашэнне праводзіць працэс ў адкрытым рэжыме.

Цягам трох судовых пасяджэнняў па справе выявілася шмат супярэчнасцяў паміж паказаннямі пацярпелага і сведкаў, якія былі дадзеныя падчас следства і якія прагучалі ў судзе. Сам Паліенка і яго адвакатка настойваюць на тым, што Паліенка выкарыстаў пярцовы балончык выключна для самаабароны.

Пракурор запрасіў у суда прызнаць яго вінаватым і прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на шэсць гадоў, а на падставе закона «Аб амністыі» скараціць тэрмін на адзін год. Таксама прымусова лячыць ад алкагалізму, а меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пакінуць без зменаў.

Суд на Дзмітрыем Паліенкам:

Дзень першы

Дзень другі

Дзень трэці

Справа Дзмітрыя Паліенкі: 11 важных фактаў

Што праваабаронцам “Вясны” вядома пра справу Паліенкі? Давайце разбярэмся.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства