viasna on patreon

Жывая Бібліятэка шукае “Жывыя Кнігі”, каб разбураць стэрэатыпы

2019 2019-10-25T11:45:09+0300 2019-10-25T11:56:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/poshuk_knig.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Жывая Бібліятэка” – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з гасцямі. Арганізавана “Жывая Бібліятэка” так жа сама, як і звычайная: “чытачы_кі” прыходзяць, запаўняюць “бібліятэчную картку”, выбіраюць “Кнігу” і “чытаюць” яе на працягу пэўнага часу.

Як “Жывая Кніга” вы зможаце знайсці аднадумцаў, выгаварыцца на важныя тэмы ці пераасэнсаваць іх, лепш зразумець сябе. А “Жывая бібліятэка” стварае як мага больш добразычлівы асяродак і забяспечвае канфідэнцыяльнасць размоў.

Калі вы:

  • Належыце да пэўнай сацыяльнай группы, у дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы,
  • Сутыкаецеся са стыгматызацыяй у паўсядзённым жыцці,
  • Маеце спецыфічны досвед / прафесію / стыль жыцця / светапогляды, якія выклікаюць шмат пытанняў і неадназначных рэакцый “большасці”,
  • Марыце зрабіць свой унёсак у змяненне свету, беларускага грамадства, светапогляду асобных людзей,
  • Гатовыя да шчырага дыялогу пра набалелае; адкрыцца і рассказаць як гэта, быць “Іншым”,

то "Жывая бібліятэка"  будзе рада запрасіць вас на мерапрыемства ў ролі “Жывой Кнігі”! Для таго, каб далучыцца, трэба запоўніць заяўку да 31 кастрычніка.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у фармаце, вы можаце звяртацца ў асабістыя паведамленні Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у сацыяльных сетках (ВК ці Фэйсбук) альбо пісаць лісты на human.library.belarus@gmail.com.

Больш інфармацыі пра “Жывую бібліятэку і яе фармат” шукайце на сайце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства