Суд над Дзмітрыем Паліенкам перанесены Фота Дапоўнена
На 10 гадзін раніцы 25 верасня быў прызначаны судовы працэс над актывістам анархісцкага руху Дзмітрыем Паліенкам. Меркавалася, што суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Да пачатку працэса каля будынка суда сабраліся актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" і "Еўрапейскай Беларусі", якія разгарнулі перадвыбарчы пікет.
Будынак суда хтосьці закідаў чырвонай фарбай.
Праз некаторы час плямы фарбы зафарбавалі.
Акрамя актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць Дзмітрыя, каля суда і ў самім будынку знаходзяцца шматлікія супрацоўнікі ў штацкім, некаторыя здымаць прысутных на відэа.
Аднак, стала вядома, што суд адкладзены з-за хваробы суддзі Пятра Арлова.
Пікетоўцы і актывісты не разыходзяцца.
Да пікетоўцаў падыйшлі прадстаўнікі 103 выбарчай камісіі, якія заявілі, што ўсе відэаздымкі павінны вырабляцца з дазволу камісіі. Валерыя Бычкоўскага, які з'яўляецца прэтэндэнтам у кандыдаты на дэпутацкае крэсла Палаты прадстаўнікоў, папярэдзілі, што ён будзе выкліканы на паседжанне камісіі з-за правакацыйных матэрыялаў на пікеце.
Праз некаторы час усе прысутныя разышліся.
Нагадаем, Дзмітрый Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства (арт. 339 КК). Па меркаванні следства, ён распыліў пярцовы газ у твар мужчыне, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы. Раней, 21 студзеня, яго затрымлівалі з Яўгенам Чуліцкім і Анастасіяй Гусевай па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) за нанясенне графіці на адным з будынкаў Мінску, але праз трое сутак адпусцілі.
Праваабаронцы выступілі з заявай, у якой патрабуюць адкрытага судовага разбіральніцтва па справе Дзмітрыя Паліенкі.
Справа Дзмітрыя Паліенкі: 11 важных фактаў
Што праваабаронцам “Вясны” вядома на сённяшні момант пра справу Паліенкі? Давайце разбярэмся.
У матэрыяле выкарастаныя фотаздымкі назіральнікаў #ControlBY
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96