У Беларусі 503 ініцыятыўныя групы жадаюць збіраць подпісы

2019 2019-09-13T16:32:02+0300 2019-09-13T16:32:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pikety_podpis_15.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Увечары, 12 верасня, Цэнтральная выбарчая камісія скончыла прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Пикет по сбору подписей инициативной группы выдвиженца от
Пікет па зборы подпісаў ініцыятыўнай групы вылучэнца ад "Белай Русі" калямінскай Філармоніі. Фота: spring96.org

На дадзены момант па звестках ЦВК пададзена 503 заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, з іх 386 — зарэгістрыравана. Адна заява адклікана самім заяўнікам, у рэгістрацыі шасці ініцыятыўных груп адмоўлена. Астатнія заявы знаходзяцца на стадыі разгляду. Рашэнне пра іх рэгістрацыі павінны быць прыняты на працягу пяці дзён з моманту паступлення заявы.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама 298 збіраюць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне беспартыйных кандыдатаў, 88 — прадстаўнікоў палітычных партый.

За вылучэнне членаў Камуністычнай партыі Беларусі збіраюць подпісы 26 ініцыятыўных груп, Аб'яднанай грамадзянскай партыі — 15, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» — 14, Партыі БНФ — 11, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 10, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — шэсць, Ліберальна-дэмакратычнай партыі і Беларускай патрыятычнай партыі — па дзве, Беларускай аграрнай партыі і Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі — па адной.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства