viasna on patreon

Чарговыя суды над абаронцамі Курапатаў

2019 2019-07-15T17:29:37+0300 2019-07-30T12:06:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty_sud_15.07.19.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Урбановіч у судзе. Фота "Новага часу"

Дзяніс Урбановіч у судзе. Фота "Новага часу"

15 ліпеня ў судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі ў мінулыя выходныя. Пра гэта піша "Новы час". 

13 ліпеня падчас Курапацкай варты каля рэстарана “Поедем поедим” быў затрыманы Дзяніс Урбановіч. На наступны дзень, 14 ліпеня, міліцыянты затрымалі Іларыёна Трусава і Рыгора Асаулу, які спрабаваў абараніць юнака ад затрымання.

Непаўналетні Іларыён Трусаў быў увечары адпушчаны, аднак на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП). Верагодна, справу Трусава будзе разглядаць камісія па справах непаўнагадовых.

kurapaty_sud_15.07.19_2.jpg
Рыгор Асаула ў судзе. Фота "Новага часу"

Рыгора Асаулу, які заступіўся за Іларыёна, абвінавацілі паводле артыкула 23.4 (непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы) і 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Ноч актывіст правёў у зняволенні.

Суд прызнаў Рыгора Асаулу вінаватым паводле гэтых двух артыкулаў і пакараў штрафам у 20 базавых велічыняў.

Дзяніса Урабановіча таксама асудзілі да штрафу ў 30 базавых велічыняў паводле артыкула 17.1 КоАП (дробнае хуліганства).


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства