viasna on patreon

Cледства па “справе Паліенкі” працягнута да канца чэрвеня

2019 2019-06-05T08:55:28+0300 2019-06-05T08:55:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

Аб тым, што следства па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да былога палітвязня Змітра Паліенкі працягнутае да канца чэрвеня паведаміў сайту palitviazni.info актывіст Вячаслаў Касінераў – ягоны сябра і паплечнік.

“Пакуль на Паліенку спрабуюць “павесіць” усе тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэкса”,  – распавёў ён.

Нагадаем, што экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў Следчым ізалятары №1 на Валадарскага.

“Утрыманне Зміцера пад вартай і следства працягнуты да канца чэрвеня, – паведаміў Вячаслаў Касінераў у Фэйсбук. – Пакуль на яго спрабуюць павесіць усе тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэкса. А сёння Зміцер атрымаў 26 кг ежы і неабходных рэчаў, а таксама 50 рублёўна рахунак. Далучайцеся да салідарнасьці з тымі, хто пакутуе за свае ідэі!”

Валянцін Стэфановіч: Улада імкнецца надаць палітычны кантэкст справе Зміцера Паліенкі

Праваабаронца лічыць, што ўлады пераследуюць яшчэ і іншую мэту – правесці закрыты суд над Паліенкам, каб прадстаўнікі праваабрончай супольнасці і грамадства не змаглі ацаніць сутнасць гэтай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства