viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-05-21T15:50:00+0300 2019-06-25T17:39:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) уэфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар”: у Мінску 14 траўня быў Прэзентаваны даклад пра становішчы ромскага насельніцтва у Беларусі. Спецыялістка ініцыятыўнай группы “Rimaintegration” Наталля Кутузава і кіраўнік грамадзяскай арганізацыі «Беларуская цыганска дыяспара” Артур Гоманаў распавялі ў тым ліку, як ромы сутыкаюцца з дыскрымінацыяй пры працаўладкаванні і этнічным прафіляваннем. А праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і  Павел Сапелка каментуюць адмысловыя затрыманні цыганоў 16 траўня у Магілёве, адказвачы на пытанне, чаму гэта -- парушэнне правоў чалавека.

“Падзея”: 17 траўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень змагання з гамафобіяй і трансафобіяй. У гэты дзень у 1990 годзе гомасэксуальнасць была выкючана са спіса псіхічных захворванняў. Брытанская амбасада ў Мінску вывявісіла каляровы сцяг--сымбаль ЛГБТ, а Міністэрста Унутраных спраў чарговы раз выказалася наконт гэтага фармуліроўкай “яны не прайдуць”. Якія ініцыятывы для ЛГБТ супольнасцяў есць у Беларусі? І як іх прадстаўнікі ставяцца да выказванняў МУС? Каментуе актывістка праекта MAKEOUT Таццяна Сяцко.

“Каментар эксперта”: Вярхоўны суд адмовіў асуджанаму на смяротнае пакаранне Аляксандру Асіповічу ў задавальненні яго апеляцыйнай скаргі і пакінуў у сіле смяротны прысуд. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”Андрэй Палуда і юрыст Павел Сапелка прааналізавалі ход справы Асіповіча і непасрэдна пасяджэнне Вярхоўнага суда. А тым часам Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ужываецца смяотнае пакаранне.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Neuro Dubel.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2019-05-21_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства