viasna on patreon

Сваякі Майсея Мазько: Змяніць і дамагчыся можна шмат чаго, калі адчуваеш падтрымку

2019 2019-04-04T09:02:50+0300 2019-04-04T09:02:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazko_moisei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Родныя і блізкія актывіста Майсея Мазько, які з'яўляецца ўдзельнікам ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам, лічаць яго затрыманне правакацыяй.

Актывіст Майсей Мазько на месцы інцыдэнту 2 красавіка

Ірына Мазько, нявестка актывіста выказала сваё меркаванне ў чаце праціўнікаў будаўніцтва завода:

«Здарылася тое, што здарылася... Я нікога ні да чаго не заклікаю, я проста разважаю ўслых. Няўжо кожнаму з Вас, каго я ведаю добра і каго ведаю не так блізка, абыякава — чым будуць дыхаць Вашы дзеці, бацькі, родныя і блізкія людзі? Няўжо Вам абыякава — будуць яны здаровыя ці не? Няўжо ў Вас няма ўласнага меркавання, а толькі страх?»

Жанчына ўпэўненая, што ўлады хочуць дыскрэдытаваць самага Майсея Мазько і актывісцкія пратэсты ў цэлым.

«Змяніць і дамагчыся можна шмат чаго, калі адчуваеш падтрымку! Асабіста ў мяне страху няма, і я ўсё яшчэ веру, што кожны з Вас спытае сябе: навошта я жыву і што я магу даць сваім дзецям? Светлую будучыню ці... Вырашаць Вам», — адзначае Ірына Мазько.

Нагадаем, 2 красавіка ў другой палове дня ў машыне, за рулём якой ехаў актывіст Майсей Мазько, знайшлі патроны, брыкет неўстаноўленага рэчыва, а таксама прадмет, падобны па знешніх прыкметах на запаў выбуховага прыстасавання. На актывіста ўзбуджаная крымінальная справа. Актывісты лічаць, што гэта правакацыя.

Жыхар вёскі Тэльмы Брэсцкага раёна Майсей Мазько з'яўляецца ўдзельнікам ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам. Больш за год ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час кажуць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта. Прадстаўнікі завода, прыродаахоўных арганізацый і чыноўнікі запэўніваюць, што асцярогі марныя і парушэнняў няма.

Запуск акумулятарнага завода поўнага цыклу вытворчасці першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы года. Па апошніх дадзеных, першую партыю прадукцыі на акумулятарным заводзе планавалася выпусціць у сакавіку бягучага года. Паводле афіцыйнай інфармацыі, магутнасць прадпрыемства на пачатковым этапе складзе 1 млн акумулятараў у год, а пасля будзе павялічана ў два разы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства