viasna on patreon

Гомель: Суд адправіў анархісцкую справу на дапрацоўку

2019 2019-04-02T12:38:43+0300 2019-04-02T12:38:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/markovskij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Маркоўскі

Пётр Маркоўскі

“Гомельскай Вясне” 2 красавіка стала вядома, што суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч адправіў на дапрацоўку ў Цэнтральны РАУС адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Пятра Маркоўскага.

Суддзя вынес пастанову аб тым, што выкладзеныя ў пратаколе абставіны не адпавядаюць дыспазіцыі пазначанай у ім артыкула (ч.2 ст.17.11. КаАП).  Пратакол складзены 1 сакавіка, такім чынам, у вартавых парадку ёсць яшчэ месяц на ліквідацыю недахопаў. У адваротным выпадку справа будзе спынена з прычыны пропуску двухмесячнага тэрміну, на працягу якога ён павінен быць разгледжаны.

Мужчыну абвінавачваюць у тым, што яшчэ ўвосень мінулага года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» ён падзяліўся публікацыяй «Што рабіць, калі вас заганяюць у БРСМ. Парады ад анархістаў».

Маркоўскі лічыць, што яго пераследуюць за актыўнасць і ўдзел у «маршах недармаедаў» 2017 года.

На думку праваабаронцы Леаніда Судаленкі, дзяржаўныя органы занадта шырока трактуюць само паняцце «экстрэмізм».

«Бяруць сацыяльную сетку, любую групу, якая крытыкуе ўладу, і прызнаюць рэсурс экстрэмісцкім. У нас кожны, хто не згодны з уладай - ужо экстрэміст. Калі ёсць абмежаванне на распаўсюд інфармацыі, то павінна быць тлумачэнне - якую мэту пераследуе дадзенае абмежаванне? Гэта закранае правы і свабоды іншых грамадзян, нацыянальную бяспеку, тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы? Пакуль я бачу, што справа прыцягнутая за вушы», - пракаментаваў сітуацыю Судаленка.

Нагадаем, згодна з ч.2 артыкула 17.11 КаАП распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, цягне штраф ад 10 да 50 базавых велічынь або нават адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства