viasna on patreon

Украінскі эксперт аб праблеме светлагорскага завода: Варта выходзіць на міжнародны ўзровень Фота Відэа

2019 2019-01-31T16:41:43+0300 2019-01-31T17:12:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasiliyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Васілюк. Фота з адкрытых крыніц

Аляксей Васілюк. Фота з адкрытых крыніц

Не так даўно светлагорскія грамадскія актывісты зафіксавалі чарговы непрыемны інцыдэнт, звязаны з дзейнасцю завода беленай цэлюлозы: з тэрыторыі завода адбыўся моцны сліў бруднай вадкасці цёмна-карычневага колеру з пенай па каналізацыйнай трубе ў Бярэзіну. Фатаграфіі і відэа інцыдэнту атрымалі шырокі рэзананс, і пра праблему светлагорскага ЗБЦ пачалі казаць і ва Ўкраіне.

Ўкраінскі экалагічны эксперт, прадстаўнік арганізацыі «Экалогія - права чалавека» Аляксей Васілюк распавёў сайту ПЦ "Вясна" аб тым, чаму ва Украіне моцна занепакоеныя праблемай забруджвання Бярэзіны і як дзейнічаць беларускім актывістам для вырашэння праблемы.

Што зараз кажуць ва Украіне пра беларускую экалогію?

Да нядаўняга часу ва Ўкраіне пра экалагічныя праблемы Беларусі ніхто нічога не казаў. Але пры гэтым большасць людзей ва Украіне думае, што экалагічнае становішча ў Беларусі значна лепшае. Увогуле, гэта праўда, за выключэннем некалькіх эпіцэнтраў, тыпу Наваполацка, Светлагорска і некаторых іншых месцаў. Так, ва Украіне таксама хапае экалагічна неспрыяльных гарадоў, але ні ў адным з іх няма такіх маштабаў забруджвання і няма такіх прадпрыемстваў, адкіды з якіх скідваліся б у рэкі. І тыя фатаграфіі, і відэа з Светлагорска, якія былі апублікаваныя ў сетцы не так даўно, сталі штуршком для таго, каб ва Ўкраіне пачалі казаць аб рэальным экалагічным становішчы спраў у Беларусі. Упершыню наша міністэрства экалогіі звярнулася да аналагічнага міністэрству Беларусі з просьбай даць тлумачэнне наконт сітуацыі, якая склалася. А таксама ўпершыню наша агенцтва водных рэсурсаў пачало рэгулярны збор вады з Дняпра на мяжы Беларусі і Украіны. Сапраўды, шостая частка вады ў Дняпры - з Бярэзіны.

Па родзе сваёй дзейнасці я вывучаў тое, як адбываецца тэхналагічны працэс на цэлюлозных камбінатах. Ён з'яўляецца ўсюды аднолькавым, і адкіды, адпаведна, таксама ўсюды аднолькава таксічныя. І па ўсім нарматывам гэтыя адкіды не павінны трапляць у навакольнае асяроддзе. Таму тое, што адбылося ў Светлагорску - грубае парушэнне.

Гэта такі прэцэдэнт, які добра паказвае, што пытанні навакольнага асяроддзя маюць міжнароднае значэнне. І тое, што экалагічныя праблемы не могуць быць праблемамі адной канкрэтнай краіны. Прырода адна, паветра адон і рэкі цякуць па-за залежнасці ад межаў дзяржаў. Гэта здаецца відавочным, але тым не менш да гэтага часу ёсць краіны, якія спрабуюць хаваць свае праблемы.

Якія існуюць шляхі вырашэння такіх праблем на міжнародным узроўні?

Краіны падпісваюць канвенцыі, якія рэгулююць экалагічныя пытанні на міжнародным узроўні. Але Беларусь - арыгінальная краіна, якая падпісала далёка не ўсе міжнародныя экалагічныя пагаднення аб ахове навакольнага асяроддзя. Тыя, што падпісала, датычацца якасці атмасфернага паветра. Аднак калі, напрыклад, глядзець на сітуацыю ў Наваполацку, дзе забруджванне паветра вельмі вялікае, узнікаюць пытанні аб якасці выканання гэтых пагадненняў. Мне даводзілася вывучаць некаторыя матэрыялы, і я бачыў, што дадзеныя аб колькасці і складзе выкідаў у навакольнае асяроддзе адрозніваюцца. Гэта значыць, што дакладнай інфармацыі няма.

Усё ж такі міжнародныя дакументы не проста так падпісваліся, і таму іх сілу трэба спрабаваць выкарыстоўваць для паляпшэння экалагічнай сітуацыі. І першае, з чаго пачынаецца рашэнне той ці іншай экалагічнай праблемы - гэта доступ да інфармацыі.

Напрыклад, ва Украіне, дзякуючы скаргах, накіраваных у міжнародныя органы нашай і іншымі праваабарончымі арганізацыямі, было прынята заканадаўства аб доступе да публічнай інфармацыі. І зараз дзякуючы гэтаму законы мы на працягу пяці дзён можам атрымаць звесткі аб розных экалагічных пытаннях. Таму я думаю, што беларускім экалагічным і грамадскім актывістам таксама варта спрабаваць працаваць на міжнародным узроўні, выкарыстоўваючы даступныя прававыя механізмы.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Украінскі эксперт аб праблеме светлагорскага завода: Варта выходзіць на міжнародны ўзровень

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства