viasna on patreon

У турме № 4 Магілёва падрабілі подпіс Уладзіслава Казакевіча пад дысцыплінарным спагнаннем

2019 2019-01-11T15:59:24+0300 2019-01-11T15:59:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazakevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзіслаў Казакевіч. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Уладзіслаў Казакевіч. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз падцвердзіў, што подпіс пад пастановай аб дысцыплінарным спагнанні зроблены не рукой Уладзіслава Казакевіча, пішуць naviny.by.

У ліпені 2018 года Казакевічу, што адбывае пакаранне за напад на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра «Новая Еўропа» ў Мінску і напад на кантралёраў калоніі, было вынесена дысцыплінарнае спагнанне за тое, што ён спаў на падлозе карцара ў недарэчны час.

Гэта спагнанне было абскарджана ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Казакевіч і яго адвакат сцвярджалі, што подпіс пад пастановай пра вымове падроблены. Судом была запытаная экспертыза.

Эксперт Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Сяргей Быкаў пацвердзіў падробку.

«Устаноўлена, што адрозненні агульных і прыватных прыкметаў устойлівыя, істотныя і дастатковыя для высновы пра тое, што подпіс, які даследваўся, выкананы не Казакевічам Уладзіславам Валянцінавічам, а іншай асобай», - гаворыцца ў заключэнні эксперта, паведамляе mspring.online.

Сям'я і адвакаты Казакевіча маюць намер высветліць, хто менавіта падрабіў подпіс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства