viasna on patreon

Больш за восем месяцаў ГУБАЗіК не хацеў вяртаць анархісту пашпарт Аўдыё

2019 2019-01-09T12:47:05+0300 2019-01-09T12:47:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1anarh_babanau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фёдар Бабанаў. Фота з асабістага архіва

Фёдар Бабанаў. Фота з асабістага архіва

Актывісту анархісцкага руху Фёдару Бабанаву, якога падазраюць у распаўсюдзе парнаграфіі, ГУБАЗіК больш за восем месяцаў не хацеў вяртаць пашпарт. Ён змог вярнуць яго толькі пасля скаргі праваабаронцаў у пракуратуру.

Нагадаем, што 17-гадовага Фёдара Бабанава затрымалі 19 красавіка мінулага года і паведамілі, што яго падазраюць у распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. З кабінета ўчастковага яго прывезлі ў ГУБАЗіК, дзе супрацоўнікаў цікавіла хутчэй не спрэчнае відэа, якія знаходзілася на яго старонцы "Вконтакте", а актыўнасць хлопца ў анархічным руху, яго сувязі і прыватнае жыццё. Супрацоўнікі ГУБАЗіК усяляк абражалі і прыніжалі хлопца, некалькі гадзін трымалі ў кайданках у нязручнай позе, пасля чаго Фёдара павезлі ў Следчы камітэт, а затым затрымалі на трое сутак. Таксама супрацоўнікі ГУБАЗіК забралі ў яго асабістыя рэчы, у тым ліку пашпарт.

З таго моманту, гэта значыць ужо каля дзевяці месяцаў, Фёдар з'яўляецца падазраваным па справе аб распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў, якім займаецца РАСК Мінскага раёна. Акрамя таго, увесь гэты час Фёдар знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Восем месяцаў хлопец жыў без асноўнага дакумента, спадзеючыся, што ГУБАЗіК вось-вось верне яго.

"Я спадзяваўся, што мне вернуць мае рэчы ў нейкія разумныя тэрміны. Чакаў, чакаў, але мне нічога не вярталі. У рэшце рэшт мне гэта пачало надакучаць, і ў снежні я патэлефанаваў следчаму, спытаў, ці можа ён нарэшце вярнуць іх. Але той адказаў, што не, бо ў дадзены ммомент справу ў яго забралі на праверку і маіх рэчаў у яго цяпер няма", - распавядае Фёдар Бабанаў.

У выніку толькі з дапамогай скаргі на дзеянні супрацоўнікаў ГУБАЗіК ў Генеральную пракуратуру, якую Фёдар падрыхтаваў з дапамогай юрыстаў ПЦ "Вясна", атрымалася дамагчыся вяртання пашпарта. Прыкладна праз тыдзень пасля адпраўкі скаргі Бабанаву патэлефанаваў следчы і сказаў прыходзіць за рэчамі.

На думку праваабаронцаў, канфіскацыя і такое працяглае ўтрыманне пашпарту службовымі асобамі ГУБАЗіК МУС з'яўляюцца не чым іншым, як абмежаваннем праваздольнасці і дзеяздольнасці грамадзяніна, яго грамадзянскіх правоў. Утрыманне пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на васьмімесячнага тэрмін, нават калі ён у гэты час знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, з'яўляецца неправамерным і неабгрунтаваным.

Варта адзначыць, што адказ на скаргу ў пракуратуру Фёдар да гэтага часу не атрымаў, бо яна, па ўжо існуючай беларускай традыцыі, "гуляе" паміж інстанцыямі. Яго крымінальная справа жа ў дадзены момант прыпыненая (але не спыненая) да то таго моманту, пакуль следчыя не атрымаюць адказ на запыт ад расійскай службы «Вконтакте» адносна апублікаванага Фёдарам відэа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства