Human Constanta запрашае ў зімовы лагер па правах чалавека
Human Constanta запрашае на пяцідзённы Human Winter Camp, які пачнецца 27 студзеня 2019 года ва ўтульнай сядзібе за Мінскам.
Мерапрыемства разлічана на тых, хто даўно хацеў запусціць уласную ініцыятыву, заснаваную на каштоўнасцях Правоў чалавека, ці проста навучыцца дзеянням ў абарону грамадскіх інтарэсаў.
Арганізатары абяцаюць шчырыя размовы пра Правы чалавека, шляхі і механізмы ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў ды сумесныя дзеянні. Усё навучанне будзе адбывацца шляхам нефармальнай адукацыі з магчымасцю быць пачутымі. Пяцідзённы інтэнсіў прадугледжвае поўнае ўключэнне ў агульны працэс.
Трэнерамі выступяць эксперты і спецыялісткі праваабарончай арганізацыі Human Constanta, валанцёры і валанцёркі, запрошаныя госці.
Удзельнікі і ўдзельніцы таксама змогуць правесці свае блокі падчас факультатываў.
Пасля мерапрыемства яны змогуць альбо рухаць сваю ініцыятыву далей, альбо дапрацаваць яе разам з Human Constanta трошкі пазней, знайсці аднадумцаў у каманду, ажыццяўляць ідэю пад ментарствам дасведчанных праваабаронцаў, альбо пакінуць у якасці добрага і прапрацаванага прыклада.
Каб паўдзельнічаць, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму да 15 студзеня ўключна. Магчыма дадатковая суразмова (вочна ці онлайн). Арганізатары паведамяць вынікі да 20 студзеня.
Удзел бясплатны. Арганізатары/кі бяруць на сябе ўсе выдаткі па праездзе, пражыванні, харчаванні.
Па спасылцы можна азнаёміцца з тым, як прайшоў Human Camp улетку.