viasna on patreon

«Новы Час» мусіць сплаціць Зайдэсу маральную кампенсацыю і апублікаваць абвяржэнне

2018 2018-12-29T11:37:59+0300 2018-12-29T11:37:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_zaides_novychas_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст газеты Дзяніс Івашын. Фота ПЦ "Вясна"

Журналіст газеты Дзяніс Івашын. Фота ПЦ "Вясна"

Суд Савецкага раёна Мінска разгледзеў справу па позве аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына, піша "БАЖ". Пазоў Леніда Зайдэса задаволены часткова. «Новы Час» абавязаны сплаціць Зайдэсу 700 рублёў маральнай кампенсацыі і судовыя выдаткі. Акрамя таго, "Новы Час" павінен апублікаваць абвяржэнне свайго матэрыялу.

Журналіст Дзяніс Івашын не мусіць плаціць кампенсацыю Зайдэсу.

Сам бізнэсовец Леанід Зайдэс у судзе адсутнічаў. Яго інтарэсы прадстаўляла адвакатка Яўгенія Патапава.

У працэсе суд запрасіў меркаванне спецыяліста наконт першай спрэчнай фразы («Пазасталымі партнёрамі Аркадзя Ізраілевіча і Леаніда Зайдэса, датычнымі наўпрост да незаконнага будаўніцтва ў Курапатах, як было зазначана вышэй, з’яўляюцца кампаніі Lenthron Realty LLC i Bealcy Investments Ltd») у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Эксперт вызначыў, што спрэчны зварот адносіцца да слова «партнёры». У якасці эксперта выступіў першы намеснік дырэктара Цэнтра па навуковай рабоце, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Аляксандр Лукашанец.

Патапава выказвала думку, што з артыкула, які апублікаваў "Новы Час" не вынікала, што размова ішла пра будаўніцтва аб'екта (рэстаранна-забаўляльнага комплекса «Поедем Поедим») да 2014 года, калі ён знаходзіўся ў межах ахоўнай зоны. Пасля таго, як ахоўныя межы перанеслі, будаўніцтва стала законным. Таму інфармацыя пра незаконнасць будаўніцтва ў артыкуле Івашына мае паклёпніцкі характар. Што тычыцца інфармацыі з Украіны пра крымінальную справу супраць службовых асоб ТАА "Маг 2000", то гэта не азначае, што яна менавіта супраць Зайдэса (хаця ён і заснавальнік "Маг 2000).

Узгадванне Зайдэса ў гэтым кантэксце абражае яго гонар і годнасць, перадае "Новы Час" словы адваката.

Прадстаўніца Зайдэса заяўляла ў судзе, што публікацыі ў НЧ, на яе думку, нанеслі ўрон гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Пацвердзіла неабходнасць грашовай кампенсацыі маральнай шкоды. Яна сказала, што контрагенты, у тым ліку замежныя, прыпынілі супрацу з Зайдэсам, што ўдарыла па бізнесу.

Леанід Зайдэс, адзін з уласнікаў рэстаранна-забаўляльнага комплекса «Поедем Поедим» (колішні «Бульбашъ-холл»), патрабаваў спагнаць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 8 000 рублёў: 5 000 з выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства “Час навінаў” — выдаўца газеты «Новы Час» і 3 000 з журналіста Дзяніса Івашына.

Прычынай сваіх маральных пакутаў ён палічыў публікацыі з цыкла журналісцкіх расследаванняў Дзяніса Івашына. Журналіст раскрыў схему пабудовы, а таксама выявіў большасць асобаў і юрыдычных структур, якія, паводле ягонага меркавання, датычныя да будаўніцтва рэстараннага комплекса каля гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-40 гадоў ва ўрочышчы Курапаты».

У верасні 2018 года адбыўся суд па справе аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыіАркадзя Ізраілевіча супраць «Новага Часу» і Дзяніса Івашына. Бізнес-партнёр Леаніда Зайдэса, патрабаваў у якасці маральнай кампенсацыі за публікацыю пра яго інфармацыі ў журналісцкіх расследаваннях спагнаць з рэдакцыі газеты і журналіста – 40 тысячаў і адну тысячу рублёў адпаведна. Тады па выніках слухання справы пазоў Ізраілевіча суд адхіліў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства