viasna on patreon

#БезПраваНаРасправу: «Я разумела, што адзіны спосаб - пераканаць іх прытрымлівацца закону»

2018 2018-12-27T11:41:10+0300 2018-12-27T11:41:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mastykina_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Мастыкіна

Таццяна Мастыкіна

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Шэсць валанцёраў-назіральнікаў ад РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» былі затрыманыя «людзьмі ў цывільным» падчас несанкцыянаванай акцыі 25 сакавіка 2018 года на мінскай плошчы Якуба Коласа. Усіх іх, разам з іншымі затрыманымі, загрузілі ў аўтазак і адвезлі ў Савецкі РУУС Мінска для складання пратаколаў адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Адна з затрыманых валанцёрак Таццяна Мастыкіна праявіла прынцыповую пазіцыю і запатрабавала, каб супрацоўнікі міліцыі прытрымліваліся законнасці пры правядзенні працэдур дактыласкапіі і фотафіксацыі.

Тое, што ёй давялося перажыць у РУУС, стала для дзяўчыны шокам і надоўга пакінула ў яе душы цяжкі глыбокі след.

Чытайце гісторыю Таццяны Мастыкінай цалкам

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства