viasna on patreon

Берасце: Праціўнікі будаўніцтва завода АКБ працягваюць крэатыўныя пратэсты. Фотарэпартаж Фота

2018 2018-12-24T09:48:26+0300 2018-12-24T09:58:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berascie-2018-12-23-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: Уладзіміра Вялічкіна.

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: Уладзіміра Вялічкіна.

У нядзелю, 23 снежня, на плошчы Леніна ў Берасці зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода на традыцыйную нядзельную акцыю, якая атрымала назву “кармленне галубоў”.

Як паведамляе праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін, адначасна на плошчы знаходзілася каля 220 чалавек, якія абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з будаўніцтвам шкоднай вытворчасці.

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: Уладзіміра Вялічкіна.

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: Уладзіміра Вялічкіна.

“Насамрэч, - паведамляе Вялічкін, -  прыйшло нашмат болей людзей, але яны ўвесь час мяняліся, на месца зышоўшых прыходзілі новыя і далучаліся да акцыі”.

Пратэстоўцы абмеркавалі планы па правядзенні мясцовага рэферэндуму супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, працягвалі збіраць подпісы супраць будаўніцтва.

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: Уладзіміра Вялічкіна.

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: Уладзіміра Вялічкіна.

Кіроўцы, што праязжалі побач актыўна падтрымлівалі пратэстоўцаў гукавымі сігналамі.

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: Уладзіміра Вялічкіна.

Акцыя супраць будаўніцтва завода АКБ ў Берасці. Фота: Уладзіміра Вялічкіна.

Берасцейцы пажадали суайчыннікам праўды і справядлівасці, каб да праваслаўнага Раства завод АКБ закрылі, і разабраліся нарэшце з яго экспертызай.

Фотарэпартаж Уладзіміра Вялічкіна, ПЦ "Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства