viasna on patreon

Гародня: Саляніка засудзілі за турэмную калодку Дапоўнена

2018 2018-12-20T10:15:15+0300 2018-12-20T12:59:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salianik-kaloda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перфоманс Мікалая Саляніка. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Перфоманс Мікалая Саляніка. Фота: "Гарадзенская Вясна".

У судзе Ленінскага раёна Гародні 20 снежня разглядаецца справа актывіста Мікалая Саляніка. Яго вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а насамрэч за тое, што на мiнулы суд прыйшоў у турэмнай робе з калодкай.

Справу будзе разглядаць  суддзя Алена Пятрова. Пачатак у 10-30.

Маніторынг судовага паседжання вядзе праваабаронца Віктар Сазонаў.

Салянік дапытваецца ў суда, каб паказалi, дзе прапiсана што ў турэмнай робе хадзіць нельга.

Затым зачытвае у голас Адміністрацыйны кодэкс i не дае яго перабiваць. Кажа, што заклеiць скоччам рот, калi яго пераб'юць.

Сведка з боку міліцыі Аляксей Вайцешка кажа, што  Салянiк быў у робе турэмнай i трымаў у руках тры Канстытуцыi, чым выклiкаў цiкавасць мiлiцыi i парушыў грамадскі парадак.

У судзе абвешчаны перапынак, пасля чаго вынесла пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу 40 базавых велічынь, або 980 рублёў.

Мікалай Салянік у судзе.

Нагадаем, 22 лістапада Мікалай Салянік з'явіўся ў суд Ленінскага раёну ў паласатай турэмнай робе. На шыі у яго быў металёвы ашыйнік, да якога прыкуты ланцуг. На ланцугу была замацаваная калодка. Мікалая Саляніка разам з людзьмі, якія прыйшлі яго падтрымаць, прапусцілі ў будынак суду. Але ў залу судовага паседжання Мікалая Саляніка не пусцілі па той фармулёўцы, што ён у "ненадлежащем виде". Адбылася слоўная перапалка Мікалая Саляніка з прадстаўнікамі Ленінскага РАУС і міліцыянтамі з Ленінскага раённага суду.

У выніку ў фае суду выйшла сакратарка суддзі Руслана Гурына, якая паведаміла, што разгляд адміністрацыйнай справы 22 лістапада не адбудзецца. Судовае паседжанне перанесена на 26 лістапада.

Пазней на Саляніка быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, на гэты ж дзень, 20 снежня на 14.30, Саляніка запрашаюць у абласны суд на разгляд яго касацыйнай скаргі на штраф 35 базавых велічынь, які яму "выпісаў" суддзя Ленінскага раённага суду Руслан Гурын. 

Урэшце на 21 снежня на 10.00 Мікалая Саляніка выклікаюць у Свіслач на разгляд адміністрацыйнай справы за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка бягучага году. Раней Свіслацкі раённы суд ужо аштрафаваў 6 чалавек за ўдзел у "несанкцыянаваным мерапрыемстве". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства