viasna on patreon

#БезПраваНаРасправу: "Што б са мной ні адбывалася, я вешацца не буду”

2018 2018-12-19T15:10:00+0300 2018-12-19T15:16:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/perapiska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотакалаж ПЦ "Вясна".

Фотакалаж ПЦ "Вясна".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе сёмую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта  #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Пра сітуацыю з адзіным на гэты час беларускім палітвязнем Міхаілам Жамчужным ведаюць сёння многія. Аднак ці задумваўся хто, чаму вязень месяцамі не пакідае сценаў штрафнога ізалятара ў калоніі, чаму на яго навесілі бірку "схільнага да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці", чаму ўсе суды, праз якія ён прайшоў, адбываюцца фармальна?

На прыкладзе Міхаіла Жамчужнага паспрабуем падрабязна разабрацца, як праз пагрозы, правакацыі і расправы пенітэнцыярная сістэма Беларусі ламае няўгодных зняволеных, і чаму рэспубліканская грамадская назіральная камісія, якая мае права наведваць калоніі і турмы з мэтай  праверкі умоваў утрымання зняволеных заяўляе, што ўсё ў парадку, скаргаў няма.

Глядзіце гісторыю Міхаіла Жамчужнага цалкам

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства