viasna on patreon

Як праваабаронцы Беларусі адзначылі 10 снежня Фота

2018 2018-12-11T09:17:00+0300 2018-12-11T09:17:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pliacouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У многіх гарадах Беларусі 10 снежня прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня правоў чалавека, які сёлета праходзіць пад знакам 70 гадавіны прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

У Мінску 10 снежня адбылася цырымонія ўзнагароджання штогадовай Нацыянальнай праваабарончай прэміяй. Урачыстае мерапрыемства адбылося на новай асветніцка-адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў".

У Мінску 10 снежня, адбылася цырымонія ўзнагароджання штогадовай Нацыянальнай праваабарончай прэміяй
У Мінску 10 снежня, адбылася цырымонія ўзнагароджання штогадовай Нацыянальнай праваабарончай прэміяй

Берасце. Праваабаронцы “Берасцейскай Вясны” нагадалі гараджанам, што 10 снежня міжнародная супольнасць адзначае чарговую гадавіну прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

Да адзначанай даты выйшаў спецвыпуск газеты “Народная Воля”. У спецвыпуску адмыслова ўздымаліся экалагічныя праблемы, звязаныя з будоўляй заводаў, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароў’ю грамадзян, а таксама навакольнаму асяроддзю.

У Берасці праваабаронцы раздаюць

У Берасці праваабаронцы раздаюць

У Берасці праваабаронцы раздаюць

Гародня. 10 снежня ў дзень 70-ых угодкаў прыняцця Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека гарадзенскія праваабаронцы правялі круглы стол, прысвечаны памятнай даце.

Праваабаронцы "Вясны" і БХК падсумавалі вынікі 2018 году ў рэгіёне ў галіне абароны правоў чалавека, падзяліліся меркаваннямі наконт бягучай працы і склалі планы на бліжэйшы час.

Гарадзенскія праваабаронцы канстатуюць, што ў вобласці за апошні перыяд не адзначана ніякіх пазітыўных зрухаў па забеспячэнні права грамадзянаў на мірныя сходы. Грамадскія актывісты па-ранейшаму незаконна пераследуюцца за публічныя праявы грамадзянскай актыўнасці. Пацверджаннем гэтаму сталі чарговыя карныя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні ўдзельнікаў традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы і Якушоўцы.

Круглы стол у Гародні 10 снежня 2018 года.

Круглы стол у Гародні 10 снежня 2018 года.

Праваабаронцы таксама адзначаюць новую небяспечную тэндэнцыю адміністрацыйнага пераследу за перапосты ў сацыяльных сетках. За апошні час у Гародні адбыліся ўжо тры такія працэсы, у выніку якіх грамадзяне былі беспадстаўна і незаконна пакараныя вялікімі штрафамі. Гарадзенцы адзначаюць, што многія абсурдныя адміністрацыныя працэсы ў Беларусі пачыналіся менавіта з Гародні. Так яшчэ ў пачатку 2013 году праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч былі пакараныя суддзём Віталём Ляцко за фотаздымкі ў інтэрнэце ў падтрымку зняволенага тады Алеся Бяляцкага. Гэта быў першы такі працэс у Беларусі, пазней такая практыка правапрымянення была зафіксаваная і ў іншых гарадах. А зараз таксама ў Гародні з ініцыятывы РАУС Кастрычніцкага раёну гораду пачаўся пераслед за размяшчэнне інфармацыі ў сацсетках.

Магілёў. Увечары, 10 снежня, праваабаронцы “Вясны” Барыс Бухель і Аляксандр Буракоў раздалі некалькі соцень газэт “Народная воля”, якая падрыхтавала спецыяльны нумар да Дня правоў чалавека.

Галоўнай тэмай выдання сталі экалагічныя правы, а таксама права на свабоду мірных сходаў. У артыкулах распавядаецца пра прыклады Светлагорска і Брэста, дзе людзі на працягу многіх месяцаў дамагаліся спынення працы шкодных вытворчасцяў – і прыйшлі да пэўнага поспеху. Ёсць у газеце і пра агульную сітуацыю з заводамі ў Магілёве, паведамляе сайт mspring.online.

У Магілёве праваабаронцы раздаюць

– Нажаль, шмат каму не хапае інфармацыі, не хапае прыкладаў паспяховай барацьбы за свае правы. З гэтага нумара «Народнай волі» бачна, што калі людзі хочуць чагосьці сапраўды моцна – яны гэтага дамагаюцца, – распавёў Буракоў.

Бяроза. Праваабаронцы "Вясны"  адзначылі Міжнародны дзень абароны правоў чалавека на вуліцах горада. Яны традыцыйна раздавалі тэкст Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека на беларускай і рускай мовах, таксама паштоўкі на тэму абароны правоў чалавека і размаўлялі з людзьмі.

Сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі лічыць, што шэраговыя грамадзяне павінны ведаць свае правы на жыццё, свабоду, адукацыю, веравызнанне. А Дэкларацыя,  як і Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь павінны ў кожнай сям’і стаць настольнай кнігай.

Акцыя Бярозаўскіх праваабаронцаў

Круглы стол у Гародні 10 снежня 2018 года. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Праваабаронцы адзначаюць, што Беларусь не выконвае да гэтага часу палажэнні Дэкларацыі. Амаль усе апытаныя на вуліцах Бярозы сказалі, што правы чалавека ў нас парушаюцца і няма ніводнай дзяржаўнай інстанцыі, каб іх абараніць. Адзінкава суды абараняюць працоўныя правы.   Людзі з задавальненнем бралі Дэкларацыі і паштоўкі, але былі і такія, што шарахаліся ад прапанавай кніжачкі бы ад агню. Відаць, для іх слова “правы чалавека”  - пусты гук.

Не застаўся ў баку і Светлагорск, дзе будуецца "смярдзючы" завод беленай цэлюлозы.

Раздача
Раздача "Народнай Волі" ў Светлагорску.

Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека інфармацыйныя акцыі адбыліся ў Баранавічах  і Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства