viasna on patreon

Акцёра з "ЛГБТ-міліцыі" будуць судзіць. Ці не? Дапоўнена

2018 2018-12-10T18:08:00+0300 2018-12-11T11:51:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fortinbras.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя «Дэканструкцыя міліцыянта» у Мінску

Акцыя «Дэканструкцыя міліцыянта» у Мінску

10 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна павінен адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да акцёра тэатральнай лабараторыі Fortinbras, які прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 снежня. Акцыя была прысвечаная падтрыманню ЛГБТ-супольнасці.

Хлопец быў затрыманы на вуліцы супрацоўнікамі міліцыі ў суботу, 8 снежня, дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска, дзе на яго быў складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП "Арганізацыі ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Пасля гэтага актор быў дастаўлены ў ІЧУ, дзе ўтрымліваўся да суда. 

У першай палове дня яго так і не прывезлі ў суд для разгляду справы. 

У чаканні суда над студэнтам тэатральнай лабараторыі #Fortinbras за відэа «МУС-ЛГБТ». Фота са старонкі facebook.com/belarusfreetheatre
У чаканні суда над студэнтам тэатральнай лабараторыі #Fortinbras за відэа «МУС-ЛГБТ». Фота са старонкі facebook.com/belarusfreetheatre

Каля 15.30 акцёра тэатральнай лабараторыі Fortinbras у ліку іншых 15 затрыманых прывезлі ў суд. Усе яны былі злучаныя паміж сабой кайданкамі.

Справу разглядае суддзя Іван Касцян. Аднак, як такога працэсу не было. Суддзя адправіў справу на дапрацоўку ў РУУС, але затрыманага не адпусцілі. Яго зноў павезлі ў РУУС.

Нагадаем, 6 снежня Свабодны тэатр апублікаваў у сваім «Фэйсбуку» відэа акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта», якая прайшла ў мінулую сераду ў Мінску. Студэнты акторскай студыі ў адмысловых мундзірах з пагонамі ў колерах вясёлкавага сцягу спынялі людзей за «неадпаведны настрой», пыталі аб усмешцы, танчылі і раздавалі свісткі: 

«Дуйце ў іх кожны раз, калі бачыце сумнага чалавека», – казалі яны мінакам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства