Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Анонс выпуска:
“Каментар”: Алесь Дзянісаў, гарадзенскі журналіст і музыка, не здолеў праз абласны суд давесьці сваю невінаватасць паводле артыкула аб распаўсюдзе экстрэмізма (17.11 КаАП). Аргументы пра недапрацаванасць справы былі адхілены, а рашэнне Кастрычніцкага суда Гародні засталося ў сіле. Праваабаронцы ацэньваюць вынясенне штрафа за перапост як наступ на свабоду выказвання меркавання і пераслед па палітычнай прыкмеце, адзначае гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч.
“Каментар эксперта”: На працягу амаль усяго году ў цэнтры Берасця пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Людзі выходзяць на плошчу Леніна, размаўляюць паміж сабой і кормяць галубоў. Часам яны прыходзіць на акцыі з плакатамі, а часам – і ў касцюмах жывёлаў. У апошнія два месяцы рэакцыя міліцыянтаў на пратэсты такога кшталту стала больш жорсткаў, асабліва ў дачыненні да журналістаў і блогераў, якія асвятляюць акцыі.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (берасцейская філія “Вясны”) распавядае пра дынаміку пратэстнай актыўнасці і разважае наконт таго, што будзе адбывацца далей.
“Падзея”: На офісе незалежнага прафсаюза РЭП адбылася сустрэча, падчас якой прафсаюзныя актывісты і праваабаронцы абмеркавалі тыя праблемы, якія можа пацягне за сабой дзеянне новай версіі Дэкрэту аб садзейнічанні занятасці насельніцтва, то бок Дэкрэта №1. У чым розніца паміж сумна вядомым Дэкрэтам №3 і яго мадыфікацыяй? Удзельнікі мерапрыемства былі ўпэўнены, што хоць фармулёўкі змяніліся, сутнасць дакумента засталася тая ж самая – прымус да працы.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Navi.