viasna on patreon

Міжнародныя арганізацыі асуджаюць смяротныя кары ў Беларусі

2018 2018-11-29T16:33:06+0300 2018-11-29T17:33:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/execution_silhouette_cr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародныя арганізацыі выступілі з асуджэннем двух новых смяротных пакаранняў у Беларусі – Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова, пра якія стала вядома 27 і 28 лістапада праваабарончаму цэнтру “Вясна”.

Так, Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) асудзіла ў чарговы раз прымяненне Беларуссю смяротнага пакарання. З адпаведнай заявай выступілі спецдакладчык па адмене смяротнага пакарання Іў Круштан і старшыня камітэта па палітычных пытаннях Рыя Амэн-Руйтэн.

“Смяротнае пакаранне - жорсткае і бесчалавечнае пакаранне, якое больш непрымальна ў Еўропе. Акрамя таго, сакрэтнасць, якая суправаджае пакаранне ў Беларусі, з'яўляецца асабліва сумнай практыкай, што наносіць моцныя псіхалагічныя пакуты сем'ям асуджаных”, – гаворыцца ў заяве.

Круштан і Амэн-Руйтэн падкрэслілі, што пакарання былі ажыццёўлены, нягледзячы на ​​тое што Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргі асуджаных і прасіў беларускія ўлады не прыводзіць прысуды ў выкананне.

“Гэтыя пакаранні тым больш расчароўваюць, што нашыя апошнія абмеркаванні з беларускімі ўладамі пытання магчымай адмены смяротнай кары былі даволі канструктыўнымі, – гаворыцца ў заяве. – Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне – гэта пытанне палітычнай волі, якое не патрабуе маштабных інстытуцыйных рэформаў. Мы зноў заклікаем беларускія ўлады прыняць усе неабходныя меры для спынення прымянення смяротнага пакарання і неадкладнага ўвядзення мараторыя”.

З афіцыйным каментаром наконт прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі выступіла прэс-служба Генеральнага сакратара Савета Еўропы:

"Смерць – гэта не правасуддзе. Смяротнае пакаранне не мае даказанага стрымліваючага ўплыву на крымінагенную сітуацыю ў якой-небудзь частцы свету. Мы зноў заклікаем улады ўвесці мараторый на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яго адмены. Гэта дазволіць ліквідаваць апошнюю перашкоду на шляху ў Савет Еўропы і наблізіць Беларусь да універсальных каштоўнасцяў правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона”.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International таксама асуджае прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі.  Дырэктарка арганізацыі па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс адзначае:

“Мы былі ўражаныя, пачуўшы гэтую навіну. Літаральна некалькі тыдняў таму мы былі з візітам у Беларусі, дзе абмяркоўвалі з уладамі іх магчымыя крокі да адмены смяротнага пакарання”.

Amnesty International чарговы раз заклікае Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротныя пакаранні ў якасці першага важнага кроку да іх поўнай адмене.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства