viasna on patreon

У Воршы адкрылася выстава "Лісты палітвязняў"

2018 2018-11-26T14:03:45+0300 2018-11-26T14:03:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vorsha_listapad-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Воршы 23 лістапада адкрылася выстава "Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён", піша "Радыё Рацыя". На яе адкрыцці прысутнічалі кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і ўкладальніца выставы Паліна Сцепаненка. 

Алесь Бяляцкі з укладальніцай выставы Палінай Сцепаненкай

Пасля адкрыцця выставы Алесь Бяляцкі распавёў пра місію ў Чачне:

"У нас была праваабарончая місія ў Грозны, дзе судзяць нашага калегу чачэнскага праваабаронцу Аюба Ціціева, там гэта самы вядомы праваабаронца, ён прадстаўляе “Мемарыял” у Чачні. Напачатку гэтага года яго арыштавалі, абвінавацілі ў тым, што ён перавозіў наркотыкі, знайшлі 200 грам марыхуаны ў машыне пад дыванком. Мы прысутнічалі на судзе. Суд быў у мястэчку Шалі. Справа стала міжнародна вядомая, Аюбу далі прэмію Парламента Савета Еўропы. А першую прэмію далі мне, калі я сядзеў у 2013 годзе. Ехалі мы на суд у міжнароднай групе, былі расіяне з маскоўскага “Мемарыяла”. З Праваабарончага цэнтру “Вясна” былі я і Сяржук Сыс. Суд над Аюбам яшчэ раз падкрэслівае, што ва аўтарытарных рэжымах, таталітарных рэжымах займацца праваабаронай небяспечна. Гэта як і незалежная журналістыка. Чаму там забілі і Наталлю Эсцеміраву, яна была журналісткай, яна была праваабаронцай, жанчынай вельмі пасіянарнай. Яе проста забілі, завезлі ва Інгушэцію, выкінулі на ўзбочыну і дагэтуль не знайшлі таго, хто забіў. Цяпер, калі Аюб спыніў працу, ва ўсёй Чачні няма ніводнай праваабарончай арганізацыі".  

Падчас сустрэчы. Фота: racyja.com

Алесь Бяляцкі рапавёў пра тое, што суд над Аюбам абудзіў успаміны пра суд над ім самым, нават пачалі сніцца сны пра суд і турму. 

Напрыканцы сустрэчы праваабаронца падараваў і падпісаў прысутным сваю кнігу „Халоднае крыло Радзімы”. Гэта адна з пяці кніг напісаных праваабаронцам за кратамі.

Алесь Бяляцкі падпісвае прысутным сваю кнігу „Халоднае крыло Радзімы”. Фота: racyja.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства