viasna on patreon

У Менску сарвалі канцэрт да Дня незалежнасці Польшчы

2018 2018-11-20T13:06:44+0300 2018-11-20T13:06:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitychny-praryu-pamizh-belarus-660x371.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Польскія СМІ паведамляюць, што Саюзу палякаў у Беларусі не далі правесці святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня незалежнасці Польшчы, піша Белсат.

Паводле niezalezna.pl, святочны канцэрт з нагоды 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы, арганізаваны Саюзам палякаў у Беларусі, скончыўся праз паўгадзіны пад ціскам адміністрацыі канцэртнай залі. Старшыня Саюзу Анжэліка Борыс заклікала прысутных разысціся мірна і «не паддавацца на правакацыі».

Гэта была ўжо чацвертая спроба правесці канцэрт. Раней Саюзу палякаў тройчы адмаўлялі ў арэндзе памяшканняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства