#БезПраваНаРасправу: «Ды не здохнеш ты...», - казалі затрыманаму ў пастарунку
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
Вечар у кампаніі сяброў для жыхара Мінска Дзмітрыя Качановіча скончыўся збіццём ў аддзеле міліцыі.
16 кастрычніка кампанія маладых людзей адпачывала ў адным іх мінскіх кафэ. У аднаго з іх нядаўна нарадзіліся хлопчыкі-блізняты. Чым не нагода адзначыць падзея?
Сталі разыходзіцца рана, каля 9-й вечара. На вуліцы прыяцелі у жартаўлівай форме пачалі змагацца, дэманструючы свае спартыўныя навыкі. Хтосьці з мінакоў, відаць, прыняў дураслівасць гульні мужчын за бойку і выклікаў міліцыю. Патруль, які прыбыў на месца, да сітуацыі паставіўся сур'ёзна: сяброў затрымалі і пасадзілі ў патрульны аўтамабіль.
Глядзіце гісторыю Дзмітрыя Качановіча цалкам.
Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org
Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу