#БезПраваНаРасправу: затрыманых скавалі ў адзін ланцуг кайданкамі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
Актывісты «Моладзі БНФ» 16 кастрычніка 2018 года каля будынка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі правялі мірную акцыю пратэсту - пікет супраць дзедаўшчыны ў войску ў рамках новай грамадскай кампаніі "Квіток на той свет". Пікет доўжыўся літаральна некалькі хвілін і быў спынены супрацоўнікамі АМАПа. Удзельнікаў пікету Дзяніса Мандзіка, Ганну Смілевіч (Пахолка) і Арсенія Дзядка затрымалі і адвезлі на аўтамабілі з танаваным шклом ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе склалі пратаколы правапарушэння.
Пры канваіраванні ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, а затым і ў суд затрыманых актывістаў кайданкамі змацавалі паміж сабой у ланцуг і ў такім выглядзе выводзілі з машыны ў будынак суда, парушаючы тым самым дзеючае заканадаўства.
Дык што ж адбываецца з затрыманымі, калі яны хаваюцца за цёмным шклом аўтобусаў без апазнавальных знакаў?
Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org
Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу