viasna on patreon

На гэтым тыдні пачнуцца суды над удзельнікамі Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы

2018 2018-11-13T10:59:08+0300 2018-11-13T11:01:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svislach-2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы.

Дзень памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы.

На гэтым тыдні пачнуцца суды над удзельнікамі Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Стала вядома, што свіслацкі грамадскі лідар Юры Глебік атрымаў позву ў раённы суд на 15 лістапада.

Прыйшлі з Свіслачы пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні і ў гарадзенскую міліцыю. Першым азнаёміўся з пратаколам прадстаўнік партыі АГП Ежы Грыгенча. Яго вінавацяць у парушэнні артыкулу 23.34 (частка 1) КаАП. Пратакол склала старшы інспектар прафілактыкі ААПП Свіслацкага РАУСу старэйшы лейтэнант міліцыі Кацярына Радзівонік. Сведкамі выступаюць міліцыянты Аляксандр Мацкевіч і Павел Кедзік.

Аналагічныя пратаколы складзены таксама на гарадзенскіх праваабаронцаў і публіцыстаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства