viasna on patreon

"Долой самодержавие!" ацанілі ў 30 базавых велічынь

2018 2018-11-08T15:06:28+0300 2018-11-09T07:47:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salianik-piket-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет "Долой самодержавие!" у Гродна. Фото: Hrodna.life

Пікет "Долой самодержавие!" у Гродна. Фото: Hrodna.life

Суд Ленінскага раёну Гародні разгледзеў адміністрацыйную справу ўдзельніка пікету ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі Аляксандра Лаўрэнцьева. Яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства па ч.3 арт. 23.34 КаАП.

Як паведамляла “Гарадзенская Вясна”, супрацоўнікі міліцыі пільнавалі актывістаў яшчэ з раніцы 7 лістапада, каб яны не маглі далучыцца ў афіцыйную калону мітынгоўцаў. Мікалай Салянік нават быў затрыманы. Але ўрэшце актывісты ўсё ж выйшлі на плошчу Леніна з плакатам "Долой самодержавие!". Пастаяўшы там, яны скіраваліся на Савецкую плошчу. Там, у раёне гандлёвага дому "Нёман" іх гвалтоўна затрымалі.

Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева завезлі у РАУС Ленінскага раёна Гародні. Туды пасля патрабавання Саляніка і іншых грамадскіх актывістаў была выклікана хуткая дапамога. Лекары зрабілі Саляніку ўкол і з'ехалі.

Мікалая Саляніка пасля складання пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэнне выпусцілі з РАУСу, Аляксандар Лаўрэнцьеў застаўся пад вартай у ІЧУ.

Пасля таго, як Саляніка адпусцілі, яго зноў затрымалі. Позна ўвечары стала вядома, што яго змясцілі ў шпіталь.

Сведкамі ў судзе выступалі міліцыянты, якія затрымлівалі Лаўрэнцьева - Аляксандр Чаплюк і Аляксандр Вінаградаў. Яны засведчылі, што загад пра затрыманне Саляніка і Лаўрэнцьева аддаваў Аляксей Вайцешка, намеснік начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС.

Суддзя Руслан Гурын вынес пастанову аб прыцягненні Лаўрэнцьева да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, або 735 рублёў.

Мікалай Салянік дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства