viasna on patreon

Праваабаронцы з усяго свету правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных Фота Дапоўнена

2018 2018-11-01T09:50:04+0300 2018-11-01T14:26:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paryzh_2n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сусветны саміт праваабаронцаў-2018

Сусветны саміт праваабаронцаў-2018

Падчас Сусветнага саміту праваабаронцаў-2018 у сераду, 31 кастрычніка, у Парыжы на плошчы Свабоды і правоў чалавека, каля Эйфелевай вежы, праваабаронцы з усяго свету правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных і праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ці былі забітыя ў барацьбе за правы чалавека. Сярод іншых, праваабаронцы трымалі партрэты Наталлі Эсціміравай, журналісткі і праваабаронцы, забітай у Чачні. Тым самым яны выказалі пратэст супраць ціску і ганенняў на праваабаронцаў у цэлым. Яны патрабуюць неадкладнага вызвалення калег, затрыманных па ідэйным матывам, а таксама спынення ўсялікіх іх пераследаў ва ўсім свеце.

Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў з плакатам салідарнасці з Аюбам Ціціеваем, старшынёй чачэнскага філіяла праваабарончага цэнтра "Мемарыял". Праваабаронцы звяртаюць увагу, што пераслед Ціціева, несумненна, з'яўляецца палітычна матываваны і звязаны выключна з яго праваабарончай дзейнасцю. У сувязі з гэтым патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Сусветны саміт праваабаронцаў-2018

Нагадаем, што кіраўнік грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня 2018 гадоў ў Чачні нібыта ў сувязі з тым, што паліцыянты выявілі ў яго машыне пакет з марыхуанай. Супраць праваабаронцы распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 228 КК РФ. Цяпер у Чачне над ім ідзе суд у закрытым рэжыме. «Мемарыял» сцвярджае, што крымінальная справа супраць яго сфальсіфікавана. Аюб прызнаны палітвязнем. Праваабаронцу Аюбу Ціціеву, які цяпер знаходзіцца пад вартай, была прысуджана праваабарончая прэмія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы імя Вацлава Гаўла.

Сусветны Саміт праваабаронцаў з'явіўся моцным нагадваннем усім дзяржавам пра іхні прамы абавязак захоўваць і развіваць правы чалавека, а таксама падтрымліваць працу праваабаронцаў у гэтым накірунку. Алесь Бяляцкі ў апошні дзень працы Саміту адзначыў:

"На Саміце было падкрэслена, што негледзячы на новыя выклікі, якія ставяць перад праваабарончай супольнасцю аўтарытарныя рэжымы, супольныя салідарныя дзеянні, сеткі і кааліцыі праваабаронцаў могуць супрацьстаяць татальнаму парушэнню правоў. Праваабаронцы павінны глабалізаваць свае намаганні гэтаксама як глабалізуецца эканоміка. У абарону правоў мусіць быць задзейнічана як мага больш людзей, трэба актыўна выкарыстоўваць міжнародныя дамоўныя інстытуты, трэба пастаянна нагадваць фінансавым інстытутам пра іх долю адказнасці ў захаванні правоў чалавека ў свеце бізнэсу - пра сацыяльную, культурную і экалагічную адказнасць".

byalyacki_paryzh_1.jpg
Саша Кулаева, праваабаронца, былая кіраўніца аддзела працы з краінамі Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў FIDH,Кірыл Карацееў, праваабаронца "Мемарыялу", Франсуа Кракет, амбасадар Францыі па правах чалавека, Алесь Бяляцкі, старшыня ПЦ "Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства