viasna on patreon

Міліцыя затрымала ўкраінскага журналіста, які прыехаў на медыяфорум у Мінск

2018 2018-10-25T14:15:06+0300 2018-10-25T14:15:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/balaban.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Балабан у Мінску 25 кастрычніка 2018

Мікалай Балабан у Мінску 25 кастрычніка 2018

Пасля затрымання ў мінскім гатэлі кіеўскага мэнэджара па продажу рэкламы і юрыста Міколу Балабана адвезлі ў пастарунак, а пазней адпусцілі, паведамляе Радыё Свабода. На Форум мэдыямэнэджменту і ІТ у Менску ён прыйшоў каля 12-й гадзіны дня.

Пра начное затрыманне і паездку ў пастарунак Мікола Балабан сам паведаміў журналісту Свабоды. Ад іншых каментароў ён адмовіўся. Арганізатары мэдыяфоруму назвалі гэты выпадак непаразуменнем.

Балабана забралі з гатэлю ІВВ а 5-ай раніцы, пратрымалі ў міліцыі недзе да 11 гадзінаў, пыталіся, як завуць, хто ён. Ён паведаміў пра затрыманне арганізатарам канфэрэнцыі, тыя займаліся пытаннем яго вызвалення.

Мікола Балабан з'яўляецца заснавальнікам кіеўскай Студыі натыўнай рэкламы ZDATNI. Сваю прафэсійную кар’еру ён пачаў у 2007 годзе — адразу пасля таго, як пакінуў пасаду юрыста ў Міністэрстве прамысловай палітыкі Украіны. З 2011 году супольна з Look At Media на ўкраінскім рынку выдаюць «The Village Киев». Студыя рэалізавала натыўныя праекты для VW, сеткавай крамы «Сільпо», Hennessy, UPD ды іншых.

Ва ўкраінскай мэдыяпрасторы ёсьць яшчэ адзін Мікола Балабан — сябра рэдакцыйнай калегіі валанцёрскай інтэрнэт-супольнасьці InformNapalm, якая супрацьстаіць расійскай прапагандзе што да ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне.

У мінскай міліцыі выпадак пакуль не камэнтуюць.

Гэта не першы выпадак, калі беларуская міліцыя раптоўна ўрываецца ў гатэлі і затрымлівае ўкраінцаў.

1 лютага 2017 году міліцыя затрымала журналіста Грамадзкага тэлебачаньня Данбасу Віталя Сізова. А 02.45 па менскім часе ў нумар гатэля, дзе спынілася здымачная група, увайшлі беларускія міліцыянты і сілай забралі Сізова ў Цэнтральную раённую ўправу міліцыі. Прычына затрыманьня — нібыта знаходжанне Віталя ў расійскіх спісах асоб, якім забаронены ўезд. Ад Віталя Сізова запатрабавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі.

11 лютага 2017 году каля 2-ой гадзіны ночы міліцэйскі патруль​ уварваўся ў нумар гатэлю да ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана, які прыехаў у Мінск на літаратурны фэстываль. Нічога не тлумачачы, міліцыянты даставілі Жадана ў пастарунак.

Жадану паставілі штамп у пашпарт аб забароне на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін, аднак пасля афіцыйных пратэстаў з боку Міністэрства замежных спраў Украіны беларускія ўлады анулявалі забарону. Рашэнне было прынятае цягам некалькіх гадзін. Жадан распавёў Свабодзе, што ў 2015-м годзе яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі з фармулёўкай «за датычнасьць да тэрарыстычнай дзейнасці»; забарона аўтаматычна пераходзіць і да Беларусі з Казахстанам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства