viasna on patreon

Нібы пад капірку: што адказала Адміністрацыя прэзідэнта на звароты па “справе прафсаюзаў”?

2018 2018-09-13T09:46:15+0300 2018-09-13T09:46:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aktivisty_rep.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля Адміністрацыі прэзідэнта. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Каля Адміністрацыі прэзідэнта. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Адміністрацыя прэзідэнта адказала на зварот актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова аб спыненні крымінальнага пераследу лідараў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Раніцай 24 жніўня, у дзень вынясення судом Савецкага раёна Мінска прысуду па “справе прафсаюзаў”, да прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта прыйшло некалькі дзесяткаў чалавек. Яны перадалі у прыёмную звароты, у якіх адзначалі беспрэцэдэнтны ціск, які аказваецца на сябраў прафсаюза РЭП і прасілі спыніць крымінальны пераслед яго кіраўнікоў.

У адказе за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян Рыгора Шлыка адзначана наступнае:

«Службовыя асобы Адміністрацыі Прэзідэнта не маюць права даваць ацэнку рашэнням, якія прымаюцца судамі, адмяняць іх ці пераглядваць, а ў адпаведнасці з артыкулам 110 Канстытуцыі РБ якое-небудзь умяшальніцтва ў дзейнасць суддзяў па адпраўленні правасуддзя недапушчальна і накладае адказнасць па закону”.

Аналагічныя адказы, нібы напісаныя пад капірку, атрымалі і іншыя заяўнікі, у прыватнасці актывіст з Мазыра Уладзімір Неўмяржыцкі і жыхарка Мінска Мая Навумава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства