viasna on patreon

Журналістцы пагражаюць прымусовай дастаўкай у суд

2018 2018-09-03T12:07:56+0300 2018-09-03T12:08:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchapetkina-tamara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя

Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна ў суботу, 1 верасня, атрымала паведамленне з Баранавіцкага РАУС пра тое, што 4 верасня павінна з'явіцца ў суд за матэрыял “Музей-сядзіба Адама Міцкевіча ў Завоссі” на “Радыё Рацыя”. Супрацоўнікі міліцыі пазначылі, што ў выпадку, калі журналістка не з'явіцца ў суд Баранавіцкага раёна добраахвотна, то яе даставяць прымусова.

Яе вінавяць у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб і (або) распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі).

“Я лічу, што пратакол сфальсіфікаваны. Час суда ў паведамленні не пазначаны. І ў які час ісці? Такі пратакол за гэты матэрыял складаюць ужо другі раз,” - адзначае журналістка.

Гэта ўжо пяты пратакол за журналісцкую дзейнасць складзены на Тамару Шчапёткіну ў жніўні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства