viasna on patreon

Маскоўскі суд таксама аштрафаваў Віку Біран на 15 базавых велічынь

2018 2018-07-23T11:54:43+0300 2018-07-23T12:46:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vika_biran_sud_23.07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віка Біран у Маскоўскім судзе. Фота з сацсетак

Віка Біран у Маскоўскім судзе. Фота з сацсетак

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 23 ліпеня ў 10.30 пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць Вікі Біран з-за фотаздымка з плакатам каля Дому Ураду.

Гэта таксама паўторны разгляд справы па арт. 23.34 КаАП, дзяўчыну вінавацяць нібыта ў правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства - “адзіночнага пікета”. Раней суд Маскоўскага раёна адправіў справу на дапрацоўку ў РУУС. 

Гэтым разам да матэрыялаў справы дадаўся відэазапіс з камеры назірання, дзе было бачна, як Віка Біран сфатаграфавалася на фоне Дому Ураду на працягу пяці секунд. Аднак, суддзя Таццяна Мотыль палічыла яе віну ў парушэнні заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў даказанай і аштрафавала на 15 базавых велічынь. 

Сябар актывісткі Андрэй Завалей напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку кавалак дыялогу Вікі Біран і суддзі: 

- 24 траўня вы сапраўды знаходзіліся на пл. Незалежнасці і трымалі ў руках плакат «Самі вы падробка», фатаграфаваліся, але не мелі намеру выказваць сваё асабістае стаўленне да ЛГБТ-супольнасці, а проста зрабілі фатаграфію, такая ваша пазіцыя?

- Так, высокі суд.

- З якой мэтай?

- Сфатаграфавацца, выкласці ў фэйсбук, атрымаць лайкі.

- Да справы далучаныя скрыншоты: вы казалі, што ў адказ на паведамленні МУС вы выказалі сваё меркаванне, што з'яўляецеся лесбіянкай і гэты працэс не прайшоў міма вас, вы адрэагавалі на гэтыя падзеі, даведваліся, што такое масавыя мерапрыемствы.

- Так, высокі суд.

- Вам не падабаецца пазіцыя МУС і вы хацелі выказаць сваю пазіцыю?

- Пры дапамозе фатаграфіі, высокі суд.

- А з якой мэтай вы фатаграфаваліся ў гэтым месцы?

- Гуляла па гэтых вуліцах, падумала прыгожыя будуць фатаграфіі.

- А чаму вы заяўлялі, што тыя людзі, «якія абражаюць мяне і маіх сяброў» сядзяць у гэтых будынках?

- Гэтыя людзі, высокі суд, сядзяць у вельмі прыгожых будынках.

Andrei Zavalei

Нагадаем, 16 ліпеня адбыўся разгляд аналагічнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна г.Мінска. Тады суддзя Вікторыя Шабуня палічыла актывістку вінаватай у парушэнні правядзення масавага мерапрыемства - трохсекунднага фатаграфавання з плакатам каля будынку МУС, і аштрафавала яе на 15 базавых велічынь. Віка Біран збіраецца абскарджваць рашэнне суда. Тым часам на краудфандынгавай платформе "Талака" спачуваючыя ўжо назбіралі больш за 900 рублёў, каб пакрыць штраф актывісткі. 

Як раней паведаміла Віка Біран на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, суды Маскоўскага, Ленінскага і Цэнтральнага раёна г. Мінска адправілі на дапрацоўку ў адпаведныя РУУСы ўсе тры пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства - "адзіночнага пікета". Менавіта так былі ацэненныя супрацоўнікамі міліцыі фотаздымкі з плакатам "Самі вы падробка", якія актывістка зрабіла на фоне будынкаў МУС, КДБ і Дому Ураду 24 траўня. Такім чынам Віка Біран выказала сваю нязгоду з артыкулам гамафобнага зместу пад назвай “Мы за сапраўднае”, які з'явіўся на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутранных спраў і ў якім дзяржорган непрыязна выказваўся пра людзей ЛГБТК+ і вясёлкавы сцяг, што амбасада Велікабрытанія размясціла над сваім уваходам у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй –  17 траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства