viasna on patreon

Жывая Бібліятэка. Без абмежаванняў

2018 2018-07-09T13:38:48+0300 2018-07-09T14:06:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afisza_zhb_14.07.18_u_fb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лета – самы лепшы час, каб даведацца больш пра свет ды пра сябе. Кажуць, кнігі і падарожжы вельмі добра дапамагаюць у гэтай справе. Але гэта можна зрабіць і праз звычайную гутарку з іншым чалавекам.

Запрашаем вас на Жывую Бібліятэку – мерапрыемства, якое дапаможа даведацца болей пра людзей, што сутыкаюцца са стэрэатыпамі і забабонамі ў грамадстве, якія далёка не заўсёды спрашчаюць жыццё. Жывая Бібліятэка дае магчымасць пазнаёміцца з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, зруйнаваць некаторыя стэрэатыпы і ўбачыць свет з іншага боку.

"Мы прапануем вам сустрэцца з  Жывымі Кнігамі – людзьмі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкі занятак, унікальны досвед ці нязвыклы для “большасці” светапогляд. На Жывой Бібліятэцы вам шчыра адкажуць на пытанні, якія цікавяць вас. Гэта шанец зразумець, што ўсе мы розныя, але ўсе мы людзі, якія жывуць побач адно з адным", - кажуць арганізатары.

Гэтым разам Жывая Бібліятэка праходзіць у супрацы з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”  у межах выставы “Без выключэнняў! У працэсе”.

Калі: 14 ліпеня з 15:00 да 19:00

Дзе: галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск).

Прастора дасяжная для людзей у вазку. Ёсць месца для паркоўкі аўто.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю да 21:00 13 ліпеня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталогу жывых кніг.

Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой Бібліятэцы, прапанаваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам Кніг ці вы самі Кніга, пішыце арганізатарам у сацыяльных сетках або на скрыню human.library.belarus@gmail.com.

Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на сайце Жывой бібліятэкі.

Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства