Зачыстка перад 3 ліпеня: Севярынца і Мікалайчык асудзілі на 10 сутак
https://spring96.org/be/news/90210
2018
2018-06-30T16:59:22+0300
2018-06-30T16:59:22+0300
2018-06-30T17:05:54+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/seviarynets_sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцам стала вядома, што ў суботу, 30 чэрвеня, пачалі масава затрымліваць абаронцаў Курапат.
30 чэрвеня суд Фрунзенскага раёна асудзіў Паўла Севярынца на 10 сутак па 4 артыкулам КаАП Рэспублікі Беларусь:
17.1 КаАП - дробнае хуліганства;
23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў;
23.4 КаАП - непадпарадкаванне службовай асобе;
18.23 КаАП - парушэнне правілаў дарожнага руху.
АМАП затрымаў Паўла на выхадзе з крамы.
Таксама стала вядома, што Вользе Мікалайчык у суботу, 30 чэрвеня, таксама далі 10 сутак.
Ёсць інфармацыя, што затрыманы Анікееў і Леанід Кулакоў, - яны не выходзяць на сувязь. Месцазнаходжанне іх пакуль невядома.