viasna on patreon

Базіль Адэр: «Беларусі яшчэ трэба будзе прайсці некаторы шлях у сферы забеспячэння гарантый незалежнасці адвакатаў»

2018 2018-06-27T10:46:38+0300 2018-06-27T10:48:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/basil_ader.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Базіль Адэр. Фота: LP/ Philippe Lavieille

Базіль Адэр. Фота: LP/ Philippe Lavieille

У Мінску з 27 па 29 чэрвеня адбудзецца візіт прадстаўнікоў Парыжскай калегіі адвакатаў. Яны прадставяць рэкамендацыі нацыянальным органам улады і прымуць удзел у прэзентацыі новага сумеснага дакладу Парыжскай калегіі адвакатаў, Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Даклад, у якім аналізуецца сітуацыя з беларускімі адвакатамі з пункту гледжання захавання дзяржавай асноўных прынцыпаў незалежнасці адвакацкай прафесіі, быў падрыхтаваны па выніках місіі, праведзенай у студзені 2018 г. i ўтрымлівае рэкамендацыі ўладам Беларусі з мэтай забеспячэння гарантыі аўтаноміі самакіравання адвакацкіх калегій, права на свабоду выказвання і аб'яднання, а таксама правы на эфектыўны сродак прававой абароны ў дысцыплінарных разглядах супраць адвакатаў. Больш падрабязна аб міжнароднай адвакацкай місіі распавядае віцэ-старшыня Парыжскай калегіі адвакатаў Базіль Адэр.

– Спадар Адэр, якія мэты візіту прадстаўнікоў Парыжскай калегіі ў Беларусь?

– Наш візіт 27-29 чэрвеня – гэта ўжо другі візіт Парыжскай калегіі адвакатаў у Беларусь у гэтым годзе. У студзені гэтага года я і Бенуа Дэніяу, член Савета калегіі, наведалі Беларусь з мэтай сустрэцца з намеснікам міністра юстыцыі, прадстаўнікамі адвакацкіх калегій і самімі адвакатамі, каб абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва. Мы былі вельмі задаволеныя гэтым візітам, які праходзіў у канструктыўнай, сумеснай і адкрытай форме, што дазволіла нам абмеркаваць шэраг пытанняў, у тым ліку тыя, якія мы лічылі тэрміновымі для паляпшэння сітуацыі адвакатаў у Беларусі. Пасля нашага візіту мы даведаліся, што ў сакавіку гэтага года ўсе нашыя беларускія калегі прайшлі паўторную пазачарговую атэстацыю, чым мы вельмі задаволеныя. Падчас нашага візіту мы хацелі б падзяліцца гэтай ацэнкай з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі і адвакацкіх калегій, а таксама прадставіць шэраг іншых рэкамендацый, спасылаючыся на практыкі ўрэгулявання прафесіі адвакатаў у Францыі і ў іншых краінах, якія абапіраюцца на існуючыя міжнародныя прынцыпы гарантый незалежнасці адвакатаў.

– Чаму існуе такая ​​цікавасць у французскіх адвакатаў да іх калег у Беларусі?

– На жаль, на сённяшні дзень супрацоўніцтва з нашымі калегамі ў Беларусі амаль не існуе. Парыжская калегія адвакатаў вельмі актыўна развівае міжнародныя партнёрскія адносіны ва ўсім свеце. Мы лічым, што найважнейшыя прынцыпы нашай прафесіі – гэта незалежнасць, свабода выказвання меркаванняў і асацыяцыі – могуць быць ўзмоцненыя з дапамогай міжнароднага супрацоўніцтва праз стажыроўкі, праграмы абмену і розныя азнаямленчыя візіты. Беларусі яшчэ трэба будзе прайсці некаторы шлях у сферы забеспячэння гарантый незалежнасці адвакатаў, але мы перакананыя, што сёння гэта магчыма і заклікаем сваbх калег і ўлады краіны дамагацца рэформаў у гэтым кірункаў.

– Пра якія рэформы ідзе гаворка?

– Наш даклад, падрыхтаваны па выніках нашага першага візіту ў Беларусь у студзені, дае некалькі рэкамендацый нацыянальным органам улады. Мы іх агучым на прэс канферэнцыі 29 чэрвеня, пасля сустрэч у Міністэрстве юстыцыі і адвакацкіх калегіях. Мы разумеем, што час нашага прыезду супадае з вялікім і важным мемарыяльным мерапрыемствам у Трасцянцы, якое адбудзецца ў той жа дзень. У кантэксце інаўгурацыі мемарыяла ў памяць ахвярам другой сусветнай вайны, мы хочам нагадаць грамадзянскай супольнасці, што права на эфектыўны зварот да адваката мае першараднае значэнне ў краіне, дзе існуе вяршэнства закона.

Наколькі незалежныя адвакаты ў Беларусі? Запрашаем на прэзентацыю даклада 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства