Human Constanta запрашае на праваабарончы творчы лагер
Правы чалавека — гэта пра кожнага і кожную
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на Летні праваабарончы творчы лагер па тэме правоў чалавека і недыскрымінацыі – Human Camp 2018!
Пра што?
Human Camp – гэта пяцідзённы лагер на Берасцейшыне, дзе будзе навучанне правам чалавека і недыскрымінацыі метадамі нефармальнай адукацыі.
За час мерапрыемства вам прапануюць:
- - пазнаёміцца з праваабаронцамі са шматгадовым практычным досведам;
- - даведацца базавыя паняткі правоў чалавека;
- - разабрацца ў аспектах недыскрымінацыі;
- - прапампавацца ў тэме правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама ў тэме інфармацыйных свабод;
- - пакрэатывіць з творчымі людзьмі на тэму правоў чалавека;
- - навучыцца рабіць майстар-класы для бежанцаў і бежанак;
- - пазнаёміцца з аднадумцамі і патусіць на прыродзе.
Для каго?
Арганізатары шукаюць актыўную моладзь, якая цікавіцца правамі чалавека і гатовая будаваць недыскрымінацыйнае грамадства разам, дапамагаць бежанцам/кам. Перавага будзе аддавацца удзельнікам і ўдзельніцам з Брэсцкага рэгіёну.
Калі і дзе?
Human Camp адбудзецца на Берасцейшчыне, заезд 23га ліпеня пад вечар (панядзелак) і ад’езд да абеду 28га ліпеня (субота).
Ежа, жытло і праезд пакрываюцца арганізатарамі.
Як паўдзельнічаць?
Запоўніце анкету да 2 ліпеня ўключна. Таксама арганізатары просяць дадаць кароткую матывацыю (чаму хочаце прыняць удзел?) ў фармаце відэа, дадаць спасылку/файл ў анкету, альбо даслаць на мэйл info@humanconstanta.by
Тым, хто запоўніць анкеты, да 7 ліпеня паведамяць пра вынікі адбору.