viasna on patreon

Спадчына змрочных часоў: штрафы за ўшанаванне ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Відэа

2018 2018-06-19T14:45:00+0300 2018-06-19T15:00:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kdb-aktion-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску

"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску

У відэафільме, створаным Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, распавядаецца пра сітуацыю, у якую патрапілі жыхары Мінска – 80-гадовы Антон Вусовіч і 66-гадовая Вера Вакуловіч. Яны –  адныя з некалькі дзесяткаў чалавек, якія сабраліся 29 кастрычніка 2017 года ля будынку КДБ, каб паўдзельнічаць у жалобнай акцыі «Ланцуг памяці». Акцыя праводзіцца штогод і прысвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі ўначы 29 кастрычніка 1937 года.

Антон Вусовіч прыйшоў сюды з партрэтам растралянага ў 37-ым сваяка, Яна Васілевіча:

"29 кастрычніка я прыйшоў да будынка КДБ, стаў разам з іншымі людзьмі, трымаючы ў руках фотакартку рэпрэсаванага сваяка. Адны бальшавікі забілі Яна, а іншыя “годныя” нашчадкі ЧК-НКВД сёння, праз 80 год пасля растрэлу, арганізавалі суд над ягонай памяццю. А мяне, нашчадка забітага, нахабна і дэманстратыўна асудзілі да штрафу, не апавясціўшы належным чынам, пераблытаўшы прозвішча, не даўшы магчымасць выступіць, асудзілі да штрафу".

Вусовіч называе абсурдам пакаранне за ўшанаванне ахвяраў бальшавісцкіх рэпрэсій, якое парушае ягонае законнае канстытуцыйнае права на мірнае выказванне свайго меркавання.

Яшчэ адна гераіня відэарасповяду – жыхарка Мінска Вера Вакуловіч:

“Чаму я ўдзельнічала ў пікеце? Таму што менавіта ў гэтую ноч, у 1937 годзе ў засценках КДБ ў Мінску было растраляна больш за 100 чалавек. І вось маё мірнае 30-хвіліннае стаянне з лампадкаю ў руках без дазволу ўладаў было расцэнена як правапарушэнне і мяне пакаралі штрафам. Упершыню я атрымала такі вопыт, але лепей бы яго не было”.

Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч бачыць вытокі праблемы ў тым, што ў Беларусі яшчэ і дагэтуль можна пачуць, што ня ўсё кепскае было звязанае з іменем Сталіна, што значна перабольшаная колькасць рэпрэсаваных.

“Яшчэ вельмі часта нашы вуліцы носяць імёны катаў, а не іх ахвяраў. Кропка ў перыядзе нашай гісторыі 30-50 гадоў мінулага стагоддзя дагэтуль не пастаўленая, а сталінскі рэжым не асуджаны і па сёння” – адзначае Стэфановіч. – Аднак караць людзей, за тое, што яны выказалі сваё меркаванне і рэалізавалі яго праз свабоду мірных сходаў недапушчальна".

Спадчына змрочных часоў: штрафы за ўшанаванне ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства