viasna on patreon

Абарона Курапатаў: пераход да мяккіх варыянтаў пратэсту? Дакумент

2018 2018-06-19T08:20:40+0300 2018-06-19T08:28:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty-alternatyva-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пратэсту каля рэстарана "Поедем поедим" 18 чэрвеня. Фота: Радыё Свабода.

Акцыя пратэсту каля рэстарана "Поедем поедим" 18 чэрвеня. Фота: Радыё Свабода.

Вахту каля рэстарацыі «Поедем поедим» 18 чэрвеня  трымалі актывісты грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва», а ў другой палове дня ім на дапамогу прыехалі і актывісты БСДП (Грамада). Усяго 7 чалавек. Ці хопіць іх на блякаваньне рэстарацыі? – ставіць пытанне Радыё Свабода.

Кіраўнік “Альтэрнатывы” Алег Корбан мяркуе, што не пускаць у рэстарацыю аўтамабілі з прадуктамі і наведнікаў ня варта — лепш сканцэнтравацца на тлумачальнай місіі.

“Мы ў „Альтэрнатыве“ за варыянт, які прапанаваў Зьміцер Дашкевіч. Каб пікетаваньне тут праходзіла рэгулярна, але мірна, без канфліктаў. Навошта павялічваць колькасьць тых, хто супроць нас?», — сказаў Алег Корбан і распавёў пра кампанію з трох маладзёнаў, якія нядаўна прыехалі ў «Поедем поедим». Маладыя людзі былі нападпітку і казалі пра сябе, што адмыслова прыехалі ў гэтую рэстарацыю паесьці, бо ім усё роўна, што тут Курапаты.

«Хіба такіх спыніш? Іх не пераробіш. Але з астатнімі мы спрабуем гаварыць, растлумачыць, што і як, прысароміць, калі можна. І бачым, што шмат на каго гэта дзейнічае», — кажа Алег Корбан.

Зь ім пагадзіліся аднадумцы з «Альтэрнатывы» Сяргей Качур і Алег Кероль. Паводле іхніх падлікаў, у рэстарацыю сёньня з 12 гадзіны праехалі толькі 5 наведнікаў на двух аўтамабілях ды некалькі машын з прадуктамі.

Аднак у шэрагах абаронцаў Курапатаў застаюцца і прыхільнікі жорсткага варыянту. Так, супраць «мяккай» стратэгіі, якую прапанаваў лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, выказаўся сябра БСДП (Грамада) Алесь Абрамовіч і актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.

«А як весьці тлумачальную працу, калі не спыняць аўтамабіляў? Мы дзяжурылі ў Курапатах у суботу, і, па маіх назіраньнях, калі б не спынялі аўтамабілі, з намі б ніхто не размаўляў. 70% проста праскоквалі б міма. Так, давялося і класьціся на дарогу, каб не прапусьціць асабліва ўпартых. Калі не блякаваць, то няма сэнсу і стаяць у пікеце. Але мы ж нікому гвалту ня чынім, гэта супроць нас ужываюць гвалт», — заўважыў Леанід Кулакоў.

 Тым часам, як паведамляе TUT.by  аргкамітэт па абароне Курапатаў напісаў адкрыты ліст да прэзыдэнтаў Германіі, Польшчы, Аўстрыі і Ізраіля, якія плануюць наведаць Беларусь 29 чэрвеня. У лісце абаронцы просяць ўключыць у праграму візіту ў Беларусь наведванне ўрочышча Курапаты.

29 чэрвеня запланаванае адкрыццё мемарыяла ахвярам нацызму ў Трасцянцы пад Мінскам. На цырымонію былі запрошаныя прэзідэнты Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэл, Польшчы Анджэй Дуда і Ізраіля Рэўвен Рывлін.

Абаронцы Курапатаў у сваім адкрытым лісце прэзідэнтам напісалі, што адначасова з будаўніцтвам мемарыяла ў Трасцянцы ў Беларусі «ўспыхнула тэма сталінскага Асвенцыма - Курапатаў», дзе з дазволу ўладаў адкрыўся рэстаранна-забаўляльны комплекс "Поедем поедим».

«Курапаты стаяць у адным шэрагу з Асвенцымам, Майданэкам, Катынню. Гэта адзін з самых вялікіх у Еўропе і свеце магільнікаў ахвяраў таталітарных рэжымаў. Адкрыццё Курапатаў лідэрам беларускага руху Зянонам Пазьняком 30 гадоў таму, розгалас і шок ад маштабу сталінскіх рэпрэсіяў па ўсім Саюзе сталі адной з прычынаў развалу савецкай імперыі. Мы просім Вас звярнуць пільную ўвагу на сітуацыю вакол Курапатаў», — пішуць абаронцы.

Яны таксама просяць дэлегацыю ўключыць у праграму візіту ў Беларусь наведванне ўрочышча Курапаты.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, 18-га чэрвеня рэжысёр Аляксей Туровіч і іншыя актывісты не прапусцілі на тэрыторыю забаўляльнага комплексу некалькі аўтамабіляў, у тым ліку і машыну дырэктаркі ўстановы, якая выклікала на абаронцаў Курапат дзяржаўтаінспекцыю. У выніку на Туровіча  аўтаінспектарамі быў складзены пратакол за знаходжанне на праезнай частцы.

Агулам, ад пачатку пікетавання рэстараннага комплексу "Поедем поедим", па падліках праваабаронцаў "Вясны", на актывістаў было складзена каля 60-ці пратаколаў правапарушэнняў на 28 ўдзельнікаў акцый пратэсту.

Абарона Курапатаў: пераход да мяккіх варыянтаў пратэсту?

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства