viasna on patreon

Абарона Курапатаў: непажаданыя наведнікі рэстарана і новыя пратаколы Дакумент Дапоўнена

2018 2018-06-14T14:28:09+0300 2018-06-15T08:00:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty-arlou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Арлоў з пікетоўшчыкамі каля рэстарана "Поедем поедим".Фота: Радыё Свабода.

Уладзімір Арлоў з пікетоўшчыкамі каля рэстарана "Поедем поедим".Фота: Радыё Свабода.

Паводле распрацаванага абаронцамі Курапатаў графіку пікетавання каля рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах 14 чэрвеня вахту перанялі актывісты Партыі БНФ.

Па інфармацыі Радыё Свабода, яны не прапусцілі некалькі аўтамабіляў, з адным з кіроўцаў адбыўся канфлікт, ён паспрабаваў наехаць на пікетоўцаў, а пасьля выклікаў ДАІ. Кіроўца сказаў, што ягоны бацька ў 1942 годзе служыў у войсках НКВД. Супрацоўнікі ДАІ склалі пратаколы на актывістаў за выхад на праезную частку.

Пісьменнік Уладзімер Арлоў прыехаў да актывістаў, якія пікетуюць рэстарацыю каля Курапатаў, каб падпісаць і раздаць ім сваю кнігу «Імёны Свабоды». У паўзе пісьменнік вырашыў наведаць рэстарацыю «Поедем поедим».

«Хацеў прайсці, каб перадаць адміністрацыі маю кнігу. Дык не пусцілі ахоўнікі. Сказалі, што ня пусцяць, бо «непажаданы наведнік» — расказаў Свабодзе Ўладзімер Арлоў і далей стаў падпісваць кнігі для ўдзельнікаў пікету.

 У ноч на 13 чэрвеня невядомыя павалілі і зламалі крыжы, склалі недалёка ад дарогі. Цягам 13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі 8 крыжоў. За ноч на 14 чэрвеня крыжы зніклі зусім.

Таксама 13 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі хацелі скласці пратаколы на Ганну Шапуцьку і Тацяну Кім паводле артыкулу аб самавольным захопе зямлі (арт 23.41 КаАП). Актывісты абурыліся, што не захоплівалі зямлю. Міліцыянты запісалі дадзеныя Ганны Шапуцькі і яе мужа, а таксама Тацяны Кім.

Па стане на 16 гадзін пратаколы правапарушэнняў па арт. 18.34 КаАП за знаходжанне на праезнай частцы былі складзеныя на семярых сябраў Партыі БНФ, якія пікетавалі рэстаран "Поедем поедим". Сярод якіх: Аляксей Сюдак, Валер Рабцаў, Алесь Лагвінец, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Урбановіч, Юрась Чавусаў,  Рыгор Кастусёў.

Напрыканцы для пратаколы правапарушэнняў па арт. 18.34 КаАП былі складзеныя таксама на Наталлю Гарачку і Дзяніса Краўчука.

Каля 20-й гадзіны на выхадзе з Курапатаў затрымалі актывіста Дзяніса Урбановіча. Яго адвезлі ў Бараўлянскае аддзяленне міліцыі, дзе пратрымалі некалькі гадзін, пагражалі крымінальнай справай за графіці на плоце рэстарана "Кабак НКУС зачынены". На Урбановіча склалі 2 пратаколы: па арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы).

Ужо пасля вяртання з Курапат, каля дома, супрацоўнікі міліцыі затрымалі Алеся Таўстыку. Яго даставілі ў Бараўлянскае аддзяленне міліцыі, дзе склалі пратакол па ч.2 арт 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). 

Спіс удзельнікаў акцый супраць адкрыцця рэстарана “Паедзем паядзім” у ахоўнай зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій у Курапатах, на якіх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы:

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства