viasna on patreon

Летняя “Жывая Бібліятэка” запрашае ў ОК16

2018 2018-06-05T09:45:08+0300 2018-06-05T09:54:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2018-05-25_00-04-28.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анонс Жывой Бібліятэкі 9 чэрвеня 2018 года.

Анонс Жывой Бібліятэкі 9 чэрвеня 2018 года.

Большасць з нас з нецярпеннем чакае лета. Мы яго таксама чакаем, таму што на пачатку чэрвеня мы зноў сустракаемся на Жывой Бібліятэцы.

Для тых, хто яшчэ не ведае, што такое Жывая Бiблiятэка: гэта мерапрыемства, дзе ў адной прасторы збіраюцца зусім розныя людзі з асабістымі гісторыямі, незвычайнымі лёсамі, цікавымі ідэямі і свежымі думкамі. Яны гатовыя шчыра расказаць пра сябе, адказаць на пытанні, падзяліцца сваім досведам… i паказаць, што кожны з нас індывідуальны і непаўторны.

Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё.

Мы з задавальненнем запрашаем вас 9 чэрвеня з 13:00 да 18:00 на мерапрыемства, дзе вы зможаце пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць “на вуліцы”. А кубачак кавы ці гарбаты са смачным печывам, якія мы для вас падрыхтавалі, зробіць сустрэчу яшчэ больш прыемнай.

Мы сустракаемся ў культурным хабе OK16 (вул. Кастрычніцкая,16), у прасторы “Ангар”. Сама прастора дасяжная для людзей у вазках, але прыбіральні, на жаль, пакуль не.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы  да 21:00  8 чэрвеня. Усе зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.

Прыходзьце самі і бярыце сваіх сяброў і сябровак!

Мерапрыемства ў Фэйсбуку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства