viasna on patreon

Валанцёрская служба ПЦ “Вясна” далучаецца да глабальнай акцыі салідарнасці Amnesty International

2018 2018-05-18T16:43:00+0300 2018-05-18T15:49:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-aibelapan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка. Фота belapan.com

Дзмітрый Паліенка. Фота belapan.com

Вязень сумлення Дзмітрый Паліенка свой дзень народзінаў, які прыпадае на суботу, 26 траўня, вымушаны будзе сустракаць за кратамі.

З гэтай нагоды Валанцёрская служба ПЦ “Вясна” далучаецца да глабальнай акцыі салідарнасці, якую ладзіць міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

У панядзелак 21 траўня у мінскай прасторы "210 metrov" плануецца адбыцца сумеснае мерапрыемства валанцёраў "Вясны" і сацыяльнай ініцыятывы Alpha Omega, прысвечанае хуткаму дню нараджэння палітвязня Дзмітрыя. У гэты вечар прысутнічых чакае аповяд пра гісторыю роварнага руху "Крытычная маса" у Беларусі, прававая адзнака выпадка рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў "Крытычнай масы", што адбылася 29 красавіка 2016 года, а таксама падпісанне лістоў і паштовак да палітвязняў.

Amnesty International заклікае ўсіх неабыякавых:

 “Давайце закідаем адміністрацыю калоніі паштоўкамі для Дзмітрыя (па адрасе, прыведзеным ніжэй). Адміністрацыя калоніі не можа ігнараваць сотні віншаванняў з днём нараджэння!”

Куды пісаць:

Дзмітрый Паліенка

Папраўчая калонія № 2

Вул. Сікорскага, 1

Атрад 9

212800, Бабруйск, Беларусь

“Давайце паспрабуем падарыць яму свабоду!”, - заклікае міжнародная праваабарончая арганізацыя, распачынаючы глабальную акцыю ў падтрымку Дзмітрыя Паліенкі.

Дзе: прастора "210 metrov", г. Мінск, вул. Чапаева, 3.

Калі: 21 траўня ў 19:00 (панядзелак).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства