Глыбоцкую журналістку Таццяну Смоткіну будуць судзіць
https://spring96.org/be/news/88688
2017
2017-12-26T13:44:46+0300
2017-12-26T13:44:46+0300
2017-12-26T13:55:05+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/smotkina.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка-фрылансер з Глыбокага Таццяна Смоткіна атрымала позву ў суд. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, судовае паседжанне пройдзе 27 снежня а 10-й гадзіне ў судзе Докшыцкага раёна.
На журналістку завялі адміністрацыйную справу за матэрыял пра збор подпісаў за спыненне хуткаснага цягніка на прыпынку „Параф’янаў”. Беларуская чыгунка прыслухалася да пажаданняў грамадзянаў і цягнік пачаў спыняцца на прыпынку. А вось міліцыі не спадабалася з’яўленне матэрыялаў пра гэтую ініцыятыву ў незалежных СМІ.