viasna on patreon

Светлагорск: Падарункі настаўнікам напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека

2017 2017-12-10T10:13:30+0300 2017-12-10T10:56:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk-aktions-2017-12-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Маслюкова з дапаможнікам “Правы дзіцяці ў навучальным працэсе”

Алена Маслюкова з дапаможнікам “Правы дзіцяці ў навучальным працэсе”

Напярэдадні святкавання чарговай гадавіны прыняцця важнага для чалавецтва дакумента – Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у Светлагорску прадстаўнікамі ПЦ “Вясна” была зладжана нетрадыцыйная акцыя.

Пад час пасяджэння раённага  метадычнага  аб’яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства, праваабаронцы зрабілі настаўнікам каштоўныя падарункі ў выглядзе практычных дапаможнікаў па навучанню правам чалавека.

Дапаможнік “Правы дзіцяці ў навучальным працэсе” ўтрымлівае ў сябе лепшы досвед як айчынных, так і замежных настаўнікаў-практыкаў, мае выдатную метадычную, дыдактычную і нарматыўна-прававую базу. У ім у сціслай, цікавай і даступнай форме распавядаецца пра галоўныя каштоўнасці чалавека, якія павінны паважацца ў любой краіне, на любым кантыненце, ва ўсіх частках света кожным чалавекам.

Презэнтацыя Дапаможніка “Правы дзіцяці ў навучальным працэсе”

Чаму менавіта такую форму мерапрыемства абралі праваабаронцы?

"Справа ў тым, – тлумачыць ініцыятар незвычайнай акцыі Алена Маслюкова, ­– што сучасная беларуская школа такіх падручнікаў не мае, а працэс далучэння беларускіх школьнікаў да агульначалавечых каштоўнасцей у большай ступені адбываецца ў межах школы. Прапагандыстамі і праваднікамі гэтых каштоўнасцей мусяць быць настаўнікі. Дапаможнікі, якія сёння патрапілі ў рукі зацікаўленых настаўнікаў саслужаць і ім, і іх вучням добрую службу ў справе далучэння да правоў чалавека і разумення гэтых правоў”.

Абодва выданні прыйшліся да спадобы настаўнікам. Дарэчы, яшчэ 14 настаўнікаў замовілі для сябе гэтыя дапаможнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства