viasna on patreon

Прадпрымальніка з Полацка аштрафавалі на 25 базавых велічынь

2017 2017-12-08T17:13:08+0300 2017-12-08T17:38:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berdenev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадпрымальнік з Полацку Генадзь Бердзянёў (фота Радыё Свабода)

Прадпрымальнік з Полацку Генадзь Бердзянёў (фота Радыё Свабода)

7 снежня прадпрымальнік з Полацка Генадзь Бердзянёў атрымаў па пошце рашэнне суда Маскоўскага раёна г.Мінска, згодна з якім ён прызнаны вінаватым у парушэнні устаноўленнага парадку правядзення массавых мерапрыемстваў і прыцягнуты да адказнасці па артыкулу 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за удзел у акцыі пратэста 21 кастрычніка ў Мінску. Суддзя Таццяна Мотыль прысудзіла актывісту штраф у памеры 25 базавых велічынь.

У лістападзе Генадзь Бердзянёў быў апытаны супрацоўнікам Полацкага РАУС, які прадэманстраваў фотаздымкі з незалежных рэсурсаў, дзе быў бачны прадпрымальнік сярод удзельнікаў шэсця 21 кастрычніка. Пасля гэтага супрацоўнік РАУС склаў пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні ў дачыненні да Генадзя Бердзянёва па арт. 23.34 КаАП. Неўзабаве мужчыне прыйшло СМС з паведамленнем аб тым, што яго справа будзе разглядацца у судзе Маскоўскага раёна г.Мінска.

Хадатайства аб пераносу разгляду адміністратыўнай справы у Полацк было адхілена. 1 снежня адбыўся судовы працэс, на які Генадзь Бердзянёў не меў магчымасці патрапіць у сувязі з занятасцю па працы. Аднак гэта не паўплывала на рашэнне суддзі.

Генадзь Бердзянёў займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, з’яўляецца сябрам аргкамітэта прафсаюза “Салідарнасць”, разам з прадпрымальнікамі полацкага і наваполацкага рынкаў дапамагаў пацярпелым падчас вясновых рэпрэсій.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства