viasna on patreon

Рэдактара “Борисовских новостей” аштрафавалі за інфармацыю пра Марш раззлаваных беларусаў

2017 2017-12-01T16:34:14+0300 2017-12-01T16:38:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 снежня суд Барысаўскага раёна разглядзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (“Парушэнне  парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”) у дачыненні да галоўнага рэдактара недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Борисовские новости” Анатоля Букаса, паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Падставай для справы, якую распачаў Барысаўскі РУУС, стала інфармацыя, апублікаваная ў газеце ў артыкуле “Рассерженные люди выйдут на площадь” (№ 40 (1324) ад 4 кастрычніка 2017 г.): “Відэаролік заканчваецца заклікам паўдзельнічаць у чарговым Маршы раззлаваных беларусаў 2.0, які плануюць правесці лідары Беларускага нацыянальнага кангрэса 21 кастрычніка ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску”.

20 лістапада Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты “Борисовские новости” аб парушэнні арт. 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” (“Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены”).

28 лістапада галоўнага рэдактара “Борисовских новостей” Анатоля Букаса выклікалі ў РУУС Барысаўскага раёна для правядзення працэсуальных дзеянняў па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, звязанай з вынесеным Мінінфармацыі пісьмовым папярэджаннем. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні быў складзены супрацоўнікам міліцыі 29 лістапада і прадстаўлены для азнаямлення Букасу на наступны дзень.

У судзе Анатоль Букас сваю віну не прызнаў, указаўшы, што не з’яўляецца суб’ектам правапарушэння ў адпаведнасці з нормай, прадугледжанай ч. 1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (яе санкцыя прадугледжаная для ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў).

Тым не менш, суд палічыў віну рэдактара ў здзяйсненні правапарушэння даказанай і пакараў яго штрафам у памеры 15 базавых велічынь.

Галоўны рэдактар газеты “Борисовские новости” мае намер абскардзіць гэтае рашэнне ў абласным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства