viasna on patreon

Кнігі Аліневіча і Дразда паклалі пачатак серыі “Беларуская турэмная літаратура” Фота

2017 2017-11-29T10:45:12+0300 2017-11-29T11:45:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turemnaja-prezentacija-minsk-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада. Розныя па характары і ўмовах напісання творы аб’яднала серыя “Беларуская турэмная літаратура”. 

“Турэмная літаратура – не асобны жанр, гэта хутчэй нон-фікшн, гэта тое, што чалавек піша на падставе ўласнага досведу, што ён перажыў асабіста. Гэта можа быць проза, вершы, дзённікі», – адкрываючы прэзентацыю казала рэдактарка заснаванай Праваабарончым цэнтрам “Вясна” серыі, Алена Лапцёнак. – Вялікая колькасць пісьменнікаў прайшла праз турмы і лагеры. Нягледзячы на тое, што Беларусь зараз вольная, незалежная, пісьменнікі за свае погляды трапляюць за краты і сёння.Яны пішуць дзённікі, дзе яны перадаюць свае рэфлексіі і распавядаюць, што ім дапамагло перажыць цяжкія выпрабаванні».

Алена Лапцёнак на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада
Алена Лапцёнак на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» якая адбылася ў Мінску 28 лістапада.

Яна ўзгадала прозвішчы Сяргея Грахоўскага і Ларысы Геніюш, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі ў савецкі час, праз ГУЛАГ, і свае перажыванні таксама апісалі ў творах.

Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, гэтак жаяк і героі прэзентацыі, зазнаў палітычны пераслед і таксама пакінуў свае разважанні ў творах.

“У турме, дзе паволі спыняецца мітусня, ўзнікае жаданне выказацца на паперы і напісаць пра глабальныя рэчы і вечныя каштоўнасці. Фізічныя пакуты тады ўвасабляюцца ў мастацкае слова высокай якасці. Штодзённае натаванне думак дапамагае вязню мацаваць свой дух, сваю волю», – распавядае Алесь Бяляцкі.

Алесь Бяляцкі на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада
Алесь Бяляцкі на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» якая адбылася ў Мінску 28 лістапада.

Праваабаронца спыніўся на тых “турэмных” кнігах, якія ён атрымліваў пад час зняволення ў бабруйскай калоніі: “Американские стихи”. Аляксандра Фядуты, “108 дзён і начэй у засценках КДБ” Анатоля Лябедзькі, распавёў пра свае ўражанні ад прачытання кнігі Змітра Дашкевіча “Чарвяк”. А “Лісты да Волі” Уладзіміра Някляева праваабаронца назваў “вяршыняй турэмнай літаратуры”,

Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада.

Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада

Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада

Валянціна Аліневіч, маці Ігара Аліневіча, якая прысутнічала на прэзентацыі, узгадала, што прэзентацыя праводзіцца ў незвычайны для іх сям’і дзень: «Менавіта ў гэты дзень, 28 лістапада, у 2010 годзе, майго сына невядомыя выкралі ў Маскве па выхадзе з крамы. З гэтага эпізоду пачынаецца і кніга Ігара. Я, калі з інтэрнэту даведалася пра тыя падзеі, ледзьве не спаўзла са стула, – узгадвае Валянціна.

Яна пераказала прысутным на прэзентацыі словы Ігара пра выхад ягонай кнігі, зазначыўшы, што для яго гэта самая каштоўная кніга, бо яна напісаная непасрэдна ў турме.

Некалі, уражаная рознымі фактамі і дэталямі, якія сустракаюцца у кнізе, напісанай за кратамі, яна   спыталася ў сына: «Як ты ўсё гэта помніш? Кнігу ж можна на цытаты разбіраць.

«Ты ведаеш, – адказаў ён, – карцар вельмі асвяжае памяць”.

Валянціна Аліневіч на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада
Валянціна Аліневіч на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў», якая адбылася ў Мінску 28 лістапада

Валянціна Аліневіч:

“Неяк я разбірала, абліваючыся слязьмі,  сынаў почырк у лістах рукапісу, перасланых з турмы. Паставіла тым часам варыцца бульбу, а сама ў іншым пакоі ўчытваюся ў дробныя радочкі. Раптам чую, як па калідоры нехта ідзе: “бум-бум». Ну ўсё, падумала, гэта КДБ. Аказалася – закіпела бульба і накрыўка рондля гэтак рытмічна пастуквала".

Перакладчыца і паэт Галіна Дубянецкая пачытала ўласны пераклад на беларускую мову любімага верша Ігара Аліневіча “Сыну” Рэдзьярда Кіплінга, які змешчаны у кнізе “Еду ў Магадан” замест прадмовы.  Некалі маці Ігара падаравала гэты верш на 16-ці годдзе Ігара і таму ён вельмі знакавы для іх сям'і.

Галіна Дубянецкая на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада
Галіна Дубянецкая на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» якая адбылася ў Мінску 28 лістапада.

Галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аксана Колб распавяла пра тое, як раздзелы з кнігі Ігара Аліневіча, перакладзеныя на беларускую мову, пачалі друкавацца на старонках тыднёвіка.

“Было вельмі рызыкоўна друкаваць такое, але думалася, што калі і прычыняць выданне газеты за публікацыю, дык за такое – не крыўдна. Маральна тыя публікацыі падтрымалі палітвязня Аліневіча, “чалавека са стрыжнем”.

Яна  добрым словам узгадала адну з перакладчыц кнігі “Еду ў Магадан” на беларускую мову Таццяну Шапуцька.

Характарызуючы кнігу Зміцера Дразда “Бунт Батанікаў”Алесь Бяляцкі адзначыў лірычнасць і шчырасць аўтара: “Ён пісаў яе без агладкі на аператыўнікаў, якія маглі прачытаць дзённік".

Зміцер Дрозд на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада.
Зміцер Дрозд на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» якая адбылася ў Мінску 28 лістапада.

Раіса Міхайлоўская, кіраўнік “Беларускага дакументацыйнага цэнтра”, якая добра ведае Дразда па працы, адзначыла, што ад моманту свайго вызвалення Зміцер Дрозд паспеў напісаць і выдаць ажно 6 добрых кніх.

“Гістарычнай навуцы пашанцавала, што за кратамі апынуўся такі аўтарытэтны гісторык як Зміцер Дрозд, які здолеў бесстаронна апісаць усё, што бачыў".

Раіса Міхайлоўская на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» адбылася ў Мінску 28 лістапада.
Раіса Міхайлоўская на прэзентацыі кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў» якая адбылася ў Мінску 28 лістапада.

На завяршэнне прэзентацыі ўсе прысутныя змаглі атрымаць асобнікі кніг з аўтографамі Змітра Дразда і маці Ігара Аліневіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства