viasna on patreon

У Мёрах забаранілі праводзіць пікет "Стоп дзедаўшчына!"

2017 2017-11-28T15:32:36+0300 2017-11-28T17:12:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasilje3u-miory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі падавалі заяўку ў райвыканкам на правядзенне ў Мёрах пікету "Стоп дзедаўшчына - у войску і краіне!". Аднак мясцовыя ўлады не дазволілі мерапрыемства, спаслаўшыся на адсутнасць дамоваў з міліцыяй, медыкамі і ЖКГ, паведамляе сайт АГП.

Сяржук Васільеў.
Сяржук Васільеў

Акрамя таго, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Т.А. Стэльмачонак заявіла актывісту АГП Сяргею Васільеву, што арганізатары не могуць запытваць пікет у цэнтры горада на пл. Загінулых змагароў, хоць усе афіцыйныя святы і мерапрыемствы праходзяць менавіта там.

Недзяржаўныя мерапрыемствы ў Мёрах могуць праводзіцца толькі ў двух месцах - на паўвостраве і на стадыёне.

З нагоды дамовы з міліцыяй, якую патрабуюць раённыя ўлады для правядзення пікета, Сяргей Васільеў звязаўся з начальнікам Мёрскага РАУС падпалкоўнікам Патапенкам. Паводле яго слоў, дагавор гэты трэба заключаць нават не з мясцовай, а з віцебскай міліцыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства